Тыйт Вяхі

Тыйт Вяхі
па-эстонску: Tiit Vähi
17 красавіка 1995 — 25 лютага 1997
Папярэднік Андрэс Таранд[d]
Наступнік Март Сійман[d]
30 студзеня 1992 — верасень 1992
Папярэднік Эдгар Савісаар[d]
Наступнік Март Лаар[d]
10 кастрычніка 1995 — 3 лістапада 1995
1989 — 1992
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1947(1947-01-10)[1] (77 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Дружбы народаў Order of the National Coat of Arms, 2nd Class

Тыйт Вяхі (па-эстонску: Tiit Vähi; 10 студзеня 1947, Валга, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністар Эстоніі ў 1992 і 1995—1997 ад кааліцыйнай партыі Эстоніі.

Нарадзіўся 10 студзеня 1947 году ў горадзе Валга Эстонскай ССР, скончыў Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт. Быў адным з арганізатараў Народнага Фронту Эстоніі, у 1989 годзе стаў міністрам транспарту і сувязі Эстонскай ССР (з 8 траўян 1990 — Эстонскай Рэспублікі), гэтую пасаду ён займаў да 1992 году.

У 1992 годзе узначаліў урад. Падчас яго праўленьня была ўведзена новая валюта — эстонская крона і пачалася шырокая прыватызацыя дзяржаўнай уласнасьці. У выбарах у Рыйгікогу 1992 году ён ня браў удзелу. У 1993 годзе стаў старшынём кааліцыйнай партыі. На выбарах у Рыйгікогу 1995 годзе кааліцыя кааліцыйнай партыі Эстоніі і Народнага зьвязу Эстоніі атрымала перамогу і ён да стаў прэм’ер-міністрам. 25 лютага 1997 году падаў у адстаўку з-за рознагалосьсяў зь сябрамі сваёй жа партыі.

  1. ^ а б Tiit Vähi // Munzinger Personen (ням.)
  2. ^ а б Tiit Vähi valitsuses 15 ministrit – kolm pole kuulunud kommunistlikku parteisse (эст.) // Vaba Eesti SõnaNew York: 1995. — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]