Тын Лучын | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 жніўня 1999[1] (25 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нэксэ | |
Нумар | 41 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2021 2021—2024 2024— |
Замэт Заграб Замэт Адэмар Вісла Нэксэ |
|
Зборныя | ||
2021— | Харватыя |
Тын Лучын (па-харвацку: Tin Lučin; нар. 16 жніўня 1999 году) — харвацкі гандбаліст клюбу «Нэксэ» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі левага гульнёвага гульца. Ягоны малодшы брат Фран таксама гандбаліст, які займае пазыцыю брамніка[2].
Лучын займаўся гандболам у акадэміях двух рыекаўскіх клюбаў, як то «Замэт» і «Козала». Дэбютаваў у прафэсійным спорце ў складзе клюбу «Замэт», калі зьявіўся на пляцоўцы матчу харвацкай Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2016—2017 гадоў. У 2017 годзе далучыўся да складу чэмпіёна краіны клюбу «Заграб», зь якім гандбаліст сьвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце і кубку краіны ў 2018 годзе. Потым вярнуўся ў «Замэт». У 2019 годзе харват стаў гульцом клюбу «Адэмар» з гішпанскай Лігі Асабаль[3]. У 2021 годзе склаў працоўную дамову з польскім клюбам «Вісла»[4]. З плоцкім клюбам здабываў Кубак Польшчы ў 2022 і 2023 гадах. Пасьля сэзону 2023—2024 гадоў харват пакінуў польскі клюб[5], вярнуўшыся на радзму.