Тэўдрыг

Сьвяты Тэўдрыг
Сьвяты Тэўдрыг
Сьвяты
Нарадзіўся VI стагодзьдзе
Памёр невядома
Дзень памяці 1 красавіка

Тэўдрыг (лац. Theodoricus[1], вал. Tewdrig Sant) — кароль Гвэнту на мяжы V і VI стагодзьдзяў, Сьвяты.

Паводле валійскіх паданьняў, быў сынам Тэўтвальта[2].

Пра валадараньне Тэўдрыга амаль няма зьвестак. Адмовіўся ад стальцу на карысьць сына Мэйрыга і пайшоў у кляштар Дын-Тэйрын. Разам з сынам здабыў перамогу над англасаксамі ў бітве пад Тынтэрнам. Аднак у наступнай бітве атрымаў цяжкія раненьні, ад якіх памёр каля крыніцы, дзе яго сын пазьней збудаваў касьцёл.

  1. ^ Baring-Gould S., Fisher J. The Lives of the British Saints. — London, 1913. P. 254.
  2. ^ Morris J. The age of Arthur: a history of the British Isles from 350 to 650. — New York, 1973. P. 561.