Т-72
Тып танка :
асноўны баявы танк
Краіна-вытворца:
СССР , Расея , Індыя Іран , Польшча Чэхаславаччына
Павозка (экіпаж), чал.:
3 чалавекі
Гісторыя:
Час эксплюатацыі:
з 1974 году па сёньняшні дзень
Выкарыстаньне:
СССР , Расея , Беларусь Індыя , Сырыя , Украіна і іншыя краіны
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці:
з 1973 па 2005 год[ 1] [ 2] [ 3]
Усяго выраблена:
каля 30 000[ 4]
Мадыфікацыі:
Т-72 (Аб’ект 172М)
Памеры:
Маса, т :
41,0 (44,5)
Даўжыня, мм :
6860
Даўжыня з гарматай, мм :
9530
Шырыня, м :
3460
Вышыня, м :
2190
База, м :
4270
Клірэнс, м :
470
Браня:
Тып брані:
катаная й адліваная сталёвая й сталёва-тэксталіта-сталёвая камбінаваная
Лоб корпусу (верх), мм :
205 / 68°, камбінаваная
Лоб корпусу (ніз), мм :
85 / 60°
Борт корпусу, мм :
70—80 / 0°
Лоб вежы, мм :
410 / 0°
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр:
125-мм 2А46
Тып гарматы:
гладкаствольная гармата
Даўжыня ствала:
48
Боекамплект гарматы:
39
Вэртыкальны нахіл:
−6°13'..16°47'
Гарызантальны нахіл:
360
Далёкасьць стральбы, км :
да 10
Прыцэл:
прыцэл-далямэр ТПД-2-49, пэрыскапічны начны ТПНЗ-49
Кулямёт:
1 × 12,7 НСВТ 1 × 7,62-мм ПКТ
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка:
дызэльны з наддувам
Магутнасьць рухавіка, к.с. :
700
Хуткасьць па шашы, км/г :
240
Тып падвескі:
індывідуальная тарсіённая
Выявы ў Вікісховішчы
Т-72 «Урал» — асноўны баявы танк вытворчасьці СССР . Самы масавы асноўны баявы танк другога пакаленьня[ 5] . Прыняты на ўзбраеньне ва Ўзброеных сілах СССР з 1973 году. Т-72 распрацаваны і вырабляўся Уралвагонзаводам у Ніжнім Тагіле . Галоўны канструктар машыны — В. Н. Венедыктаў. «Урал» знаходзіцца на ўзбраеньні краінаў СНД , экспартаваўся ў краіны Варшаўскай дамовы , Фінляндыю , Індыю , Іран , Ірак , Сырыю . Мадыфікацыі Т-72 выпускаліся па ліцэнзіі ў Югаславіі (M84 ), Польшчы (PT-91 ), Чэхаславаччыны і Індыі якія, у сваю чаргу, таксама іх экспартавалі.
У Т-72 месцы кіроўцы (1), камандзіра (2) і наводчыка (3) знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад барабана баеўкладкі снарадаў (4), якія зьмяшчаюць кідальны зарад (аранжавы) і кулі (жоўты).
Распрацоўка Т-72 пачалася ў 1967 годзе. Падчас далейшае працы, у 1968—1969 гадах, былі праведзены параўнальныя выпрабаваньні танкаў Т-64А з рухавіком У-45 і эжэкцыённаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Харкаве ) і ўзораў з рухавіком У-45, аўтаматам зараджаньня гарматы на 22 стрэлы й вэнтылятарнаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Ніжнім Тагіле). Апошнія паказалі больш высокія вынікі. У лістападзе 1969 году на гэтыя машыны сталі ўсталёўваць рухавікі У-46 магутнасьцю 573 квт (780 л.с.) і хадавую частку новае канструкцыі. Вырабленаму з паказанымі зменамі ўзору быў прысвоены індэкс «аб’ект 172М». 7 жніўня 1973 г. сумеснай пастановаю ЦК КПСС і Рады Міністраў СССР № 554—172 на ўзбраеньне Войска быў прыняты танк Т-72. Вырабляўся ў СССР у пэрыяд з 1974 па 1992 гады. Усяго выпушчана каля 30 000 танкаў.
Расея :
Абхазія — каля 40 Т-72, паводле стану на 2008 год[ 8]
Азэрбайджан — 244 Т-72, паводле стану на 2016 год[ 9] . З іх 48 Т-72АГ.[ 10]
Альжыр — 325 Т-72, паводле стану на 2016 год[ 11] . З іх 88 Т-72АГ.
Ангола — 50 Т-72, паводле стану на 2010 год
Армэнія — 101 Т-72, паводле стану на 2017 год[ 12]
Беларусь — 1446 Т-72, паводле стану на 2012 год
Баўгарыя — 80 Т-72, паводле стану на 2016 год[ 13]
Вугоршчына — 30 Т-72, паводле стану на 2010 год
Вэнэсуэла — 92 адзінкі Т-72М1М замоўлены ў 2009 годзе. Пастаўкі павінны былі завяршыцца ў 2011 годзе
Віетнам — пастаўка партыі з 150 Т-72М1 вядзецца Польшчай з 2005 году
Грузія — 100 Т-72, паводле стану на 2016 год[ 14]
Індыя — 2418 Т-72М1, паводле стану на 2020 год
Ірак — 168 Т-72, паводле стану на 2016 год[ 16]
Іран — 480 Т-72, паводле стану на 2010 год
Емэн — 60 Т-72, паводле стану на 2010 год. Зь іх 32 Т-72АГ.
Казахстан — 980 Т-72, паводле стану на 2010 год
Кенія — 110 Т-72АГ, паводле стану на 2010 год
Кыргыстан — 200 Т-72БА, паводле стану на 2016 год[ 17]
Конга — 100 адзінак Т-72М1 пастаўлены з Украіны у 2010 годзе
Лібан — 31 адзінка Т-72М1 замоўлена ў 2010 годзе, пастаўкі мелі быць скончаны ў 2011 годзе
Лібія — 200 Т-72, яшчэ 115 на захоўванні, паводле стану на 2010 год
Паўночная Македонія — 31 Т-72АГ, паводле стану на 2010 год
Марока — 40 Т-72, паводле стану на 2010 год
М’янма — 50 Т-72, паводле стану на 2010 год. Зь іх 14 Т-72АГ.
Нікарагуа — 50 мадэрнізаваных Т-72Б1[ 18] .
Польшча — 586 Т-72, паводле стану на 2010 год
Сэрбія — 13 Т-72, паводле стану на 2010 год
Сырыя — каля 1500—1700 Т-72 і Т-72М, паводле стану на 2010 год
Славаччына — 30 Т-72М, паводле стану на 2016 год[ 19]
Судан — 70 адзінак Т-72М1 паводле стану на 2016 год[ 20] .
Сьера-Леонэ — 2 адзінкі Т-72 пастаўлены з Украіны праз Польшчу у 1995 годзе
Таджыкістан — 30 Т-72, паводле стану на 2010 год
Туркмэністан — 650 Т-72, паводле стану на 2016 год[ 21]
Уганда — 10 Т-72, паводле стану на 2010 год
Узбэкістан — 70 Т-72, паводле стану на 2010 год
Украіна — 100 Т-72АВ/Б1 і 530 Т-72, паводле стану на 2020 год
Харватыя — 3 Т-72М, паводле стану на 2010 год
Чэхія — 30 T-72CZ і 93 Т-72 на захаваньні, паводле стану на 2016 год[ 23]
Этыёпія — 211 Т-72Е1 паводле стану на 2016 год[ 24]
Паўднёвая Асэтыя — 75 Т-72, паводле стану на 2008 год[ 25]
НДР — 551 адзінка Т-72Б чэхаславацкай і польскай вытворчасці пастаўлены з СССР у пэрыяд з 1979 па 1989 гады, перайшлі да ФРН
Румынія — 30 адзінак Т-72 пастаўлены з СССР у 1979 годзе. Зьняты з узбраеньня.
Сэрбія і Чарнагорыя — 390 адзінак Т-72М1 выраблены па ліцэнзіі (большасьць у мадыфікацыі М84 ) у пэрыяд з 1981 па 1990 год.
Фінляндыя — 70 адзінак пастаўлены з СССР у пэрыяд з 1985 па 1990 гады, зьняты з узбраеньня
Чэхаславаччына — 815 адзінак Т-72Б выраблены па ліцэнзіі ў пэрыяд з 1977 па 1991 гады, перайшлі да Чэхіі і Славаччыны пасьля распаду дзяржавы
М. Б. Баратынскі. Т-72. Уральская браня супраць НАТА. — Масква: Яўза, Калекцыя, Эксмо, 2008. — 4100 ас. — ISBN 978-5-699-30987-0
S. Zaloga, M. Jerchel, S. Sewell. T-72 Main Battle Tank 1974—1993. — London: Osprey Publishing, 1993. — (New Vanguard № 6). — ISBN 1-85532-338-9
Кніга першая // Танк Т-72А. Тэхнічнае апісаньне й інструкцыя па эксплуатацыі. — Масква: Ваеннае выдавецтва, 1986.
The Military Balance. — London: 2020. — 504 p.. — ISBN 978-0367466398