Уга Кампаньяра | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1980[1][2][3][…] (44 гады) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2002 2002—2007 2007—2009 2009—2013 2013—2015 2015—2020 |
Дэпартыва Марон П’ячэнца Сампдорыя Напалі Інтэрнацыянале Пэскара |
103 (6) 127 (10) 38 (1) 118 (4) 31 (0) 67 (4) |
Зборныя | ||
2012—2014 | Аргентына | 17 (0) |
Уга Арманда Кампаньяра (па-гішпанску: Hugo Armando Campagnaro; нарадзіўся 27 чэрвеня 1980 году, Кардова, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Пачаў кар’еру ў клюбе «Дэпартыва Марон», які пэрыядычна гуляе ў другім і трэцім дывізіёне аргетынскага футболу. У 2002 годзе, не зьяўляючыся гульцом клюбу найвышэйшага дывізіёну, перайшоў у італьянскую «П’ячэнца», якая на той момант выступала ў Сэрыі А. Улетку 2007 году перайшоў у «Сампдорыю». 9 ліпеня 2009 году далучыўся да клюбу «Напалі». Трансфэр гульца каштаваў 7 мле эўра[4], пры гэтым у адваротным напрамку накіраваўся Даніеле Маніні. У 2013 годзе перайшоў у склад «Інтэрнацыянале».
Дэбютаваў у складзе зборнай Аргентыны 29 лютага 2012 году ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, дзе Аргентына атрымала перамогу зь лікам 1:3.
«Напалі»:
Уга Кампаньяра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў