«Украінская праўда» (УП; укр. Українська правда) — сеціўнае выданьне Ўкраіны, заснаванае ў дзень усеўкраінскага канстытуцыйнага рэфэрэндуму(uk) 16 красавіка 2000 году. 16 верасьня[1] начальнік дэпартамэнту вонкавага назіраньня галоўнага кіраўніцтва МУС генэрал-лейтэнант Аляксей Пукач[2] на загад міністра ўнутраных справаў Украіны(uk) Юрыя Краўчанкі(uk)[3] выкраў і 17 верасьня задушыў першага рэдактара выданьня Георгія Гангадзэ[4], які пісаў пра хабарніцтва ва ўрадзе. Новай рэдактаркай стала Алена Прытула. У выніку павышэньня наведвальнасьці ў ходзе Аранжавай рэвалюцыі да 2005 г. вэб-сайт выйшаў на самаакупнасьць за кошт прыбытку ад рэклямы. На 2014 г. сярэдняя штодзённая наведвальнасьць перавышала мільён чытачоў.