З 1971 году жанаты з Галінай Аляксандраўнай Лебедзевай, мае сына. Галіна Лебедзева — лекар, кандыдат біялягічных навук. Па словах Жырыноўскага, у 1978 годзе яны разьвяліся і з тых часоў іх зьвязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вясельлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.
Старэйшы сын Ігар Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 году абраны старшынём суполкі ЛДПР у Дзяржаўнае Думе трэцяга скліканьня. У Дзярждуме абраны па сьпісе «Блока Жырыноўскага». Да абраньня ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага разьвіцьця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былогасябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога скліканьня).
Унукі-блізьняты Аляксандар і Сяргей (нар. 1998 г.), вучацца ў пансіёне пры МДУ.
Сярэдняя школа № 25 ім. Дзяржынскага гораду Алма-Аты.
У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ імя М. В. Ламаносава (з 1972 году — Інстытут краінаў Азіі і Афрыкі) па спэцыяльнасьці «Турэцкая мова і літаратура».
У 1965—1967 гадах вучыўся ва Ўнівэрсітэце марксізму-ленінізму на факультэце міжнародных адносін.
У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленьні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава.
У 1998 годзе 24 красавіка на вучонай радзе ў МДУ абараніў дысэртацыю па навуковай ступені доктара філязофскіх навук.
Праца:
У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ ім. М. В. Ламаносава і на ваеннай катэдры пры інстытуце.
У 1969 годзе праходзіў гадавую практыку ў горадзе Іскендэрун, Турэччына.
У 1965—1967 гадах вучыўся на факультэце міжнародных адносін ва Ўнівэрсітэта марксізму-ленінізму.
У 1970—1972 гадах служыў па прызыву афіцэрам у палітупраўленьні штаба Закаўкаскае ваеннае акругі ў Тбілісі, звольнены ў запас старэйшым лейтэнантам.
У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленьні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава. Скончыў на выдатна.
У 1973—1975 гадах працаваў у Савецкім камітэце абароны міру ў аддзеле праблем Заходняй Эўропы. Рэфэрэнт зь веданьнем францускай мовы.
Са студзеня па травень 1975 году — супрацоўнік у дэканаце Вышэйшай школы прафсаюзнага руху, цяпер Акадэмія працы і сацыяльных адносін. Выхавальнік-перакладчык.
У 1975—1983 гадах працаваў у Інюркалегіі, спэцыялізаваўся на нямецкім спадчынным праве.
У 1983—1990 гадах — юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Сьвет».
У траўні 1988 году прыняў удзел у рабоце ўстаноўчага зьезду «Дэмакратычнага Саюза» (лідэр — Валерыя Навадворская). Гэта быў пачатак Жырыноўскага ў палітыцы, ён выступіў з прамовай на зьезьдзе, быў абраны ў склад Галоўнае каардынацыйнае рады, але неўзабаве заявіў пра свой выхад з партыі.
Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званьне падпалкоўнік запасу.
У сьнежні 1995 году абраны дэпутатам 2-й Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі.
У студзені 1996 гады вылучаны кандыдатам у Прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі. Набраў 5,78% галасоў выбаршчыкаў.
У траўні 1999 году абіраўся на пасаду губэрнатара Белгародскай вобласьці. Заняў трэцяе месца, набраўшы 17%. Саступіў першае месца дзеючаму губэрнатару Яўгену Саўчанку і другое — кандыдату ад КПРФ Міхаілу Бесхмельніцыну.
У студзені 2000 году абраны на пасаду намесьніка Старшыні Дзяржаўнай Думы трэцяга скліканьня, у сувязі з чым адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай у Думе ЛДПР. Кіраўніком суполкі быў абраны яго сын — Ігар Лебедзеў.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2000 году за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.
У прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году Жырыноўскі ўдзелу не прымаў, замест яго партыя выставіла яго былога целаахоўніка Алега Малышкін, які заняў перадапошняе месца.
У ліпені 2004 году адзначаў саракагодзьдзе прыезду ў Маскву з Алма-Аты.
У 2008 годзе балатаваўся на пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
У сьнежні 2011 году яго сын Ігар Лебедзеў быў абраны на пасаду намесьніка Старшыні Дзяржаўнай Думы шостага скліканьня і адмовіўся ад кіраўніцтва суполкі ЛДПР. У сувязі з гэтым Жырыноўскі зноў стаў кіраўніком суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай думе.
28 сьнежня 2011 году зарэгістраваны ўдзельнікам прэзыдэнцкіх выбараў 2012 году. Галоўны лёзунг, які ім выкарыстоўваўся: «Жырыноўскі, ці будзе горш» або «Жырыноўскі і будзе лепш».
З 11 ліпеня 2012 году — член Дзяржаўнае рады Расейскай Фэдэрацыі. У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 11 ліпеня 2012 году № 946 «Пытаньні Дзяржаўнае рады Расейскай Фэдэрацыі» кіраўнікі суполак у Дзяржаўнай Думе, па пасадзе, зьяўляюцца раднікамі Дзяржаўнае рады.
11 красавіка 2016 году ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзімеру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры мэтры ўсталявалі ў двары Інстытуту сусьветных цывілізацыяў, заснаванага Жырыноўскім.
Жириновский В. В. Последний бросок на Юг. — М., 1993
Жириновский В. В. Нам нужны губернии одного Российского государства. — М., 1995
Жириновский В. В. Последний удар по России. — М., 1995
Жириновский В. В. ЛДПР: идеология и политика. — М., 1995
Жириновский В. В., Вишняков В. Г. Наша цель — единое Российское государство". — М., 1995.
Жириновский В. В. Плевок на Запад. — М., 1995
Жириновский В. В. Последний вагон на Север. — М., 1995
Жириновский В. В. Каким быть государству Российскому. — М., 1995
Жириновский В. В. С танками и пушками или без танков и пушек. — М., 1995
Жириновский В. В. Идеологические основы Либерально-демократической партии России, 1995
Жириновский В. В. ЛДПР и военная политика России. — М., 1995
Жириновский В. В. ЛДПР и национальная экономика России, 1995
Жириновский В. В. Политический ландшафт России. — М., 1995
Жириновский В. В., Лисичкин В. А. Возрождение русского либерализма. — М., 1995
Жириновский В. В. Экономические мысли политика. — М., 1995
Жириновский В. В. Отомстим за Россию. — М., 1996
Жириновский В. В. Политическая классика. Собрание сочинений в 10 т. — М., 1996—1997.
Жириновский В. В. Русский вопрос: пути решения. — М., 1997
Жириновский В. В. Идеология для России. — М., 1997
Жириновский В. В. Доктрина национальной безопасности Российской Федерации: Основные принципы и механизм реализации. — М., 1997.
Жириновский В. В. Социальный кризис в России: основные проблемы, их причины и последствия. — * М., 1997
Жириновский В. В. Очерки по геополитике. — М., 1997
Жириновский В. В. Псевдохристианские религиозные организации России. — М., 1997
Жириновский В. В. Огненный бог кришнаитов" — М.: Издание Либерально-демократической партии России. — М., 1997
Жириновский В. В. Прошлое, настоящее и будущее русской нации : Русский вопрос: социально-философский анализ : диссертация в виде научного доклада на соискание ученой степени доктора философских наук : 22.00.01 / МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1998. — 72 с.
Жириновский В. В., Юровский В. Азбука секса. — М., 1998, ISBN 5-89756-013-7
Жириновский В. В. Иван, запахни душу!. — М., 2001
Жириновский В. В. ЛДПР: 20 лет борьбы. — М., 2009
Жириновский В. В. Мысли и афоризмы!. — М., 2010
Жириновский В. В. Главный враг России — чиновник. — М., 2010
Жириновский В. В. Уроды. — М. 2010
Жириновский В. В. Россия — и для русских тоже. — М., 2011
Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие / Под ред. Н. А. Васецкого. — М.: ЛДПР, 2012. ISBN 978-5-4272-0001-1
Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие для студ. вузов. — 2-е изд. — М.: ЛДПР, 2013. — 464 с — 3000 экз. — ISBN 978-5-4272-0005-9
Жириновский В. В. Альманах ЛДПР: История в датах и лицах. — М.: Либерально-демократическая партия России, 2013 ISBN 978-5-4272-0004-2
Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учеб. пособие для студ. вузов. — М.: ЛДПР, 2013—432 с — 3000 экз., ISBN 978-5-4272-0003-5
Добреньков В. И., Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировых цивилизаций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Академический проект, 2014. — 608 с — (Gaudeamus) ISBN 978-5-8291-1539-5