Уладзіслаў Кулеш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 траўня 1996 (28 гадоў) | |
Рост | 205 см | |
Вага | 98 кг | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гановэр-Бургдорф[d] | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2013—2018 | СКА Менск | |
2018—2022 | Вівэ Кельцы | |
2022— | Гановэр-Бургдорф[d] | |
Зборныя | ||
2015— | Беларусь |
Уладзісла́ў Куле́ш (нар. 28 траўня 1996 году, Гомель) — беларускі гандбольны левы паўсярэдні, гулец нямецкага клюбу «Гановэр-Бургдорф» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
У 2013—2018 гадах быў гульцом менскага СКА, зь якім пяць разоў здабываў срэбраныя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2013—2014 гадоў згуляў восем матчаў і закінуў 31 гол, а ў сэзоне 2014—2015 гадоў здабывае з сваёй камандай Балтыйскую гандбольную лігу. У наступным стаў адным зь лідэраў каманды ды браў удзел у групавым этапе Кубка ЭГФ.
У ліпені 2018 году прыяднаўся да польскага клюбу «Вівэ», зь якім склаў пяцігадовы кантракт. Інфармацыя аб пераходзе была агучаная ў пачатку красавіка 2018 году. Паводле зьвестак СМІ, цікавасьць да набыцьця выказвалі таксама паўночнамакедонскі «Вардар» і нямецкі «Фюксэ»[1][2]. Праз праблемы з атрыманьнем візы далучыўся да келецкай каманды толькі ў жніўні. У канцы таго ж месяца падчас аднаго з трэнаваньняў атрымаў траўму нагі, якая выключыла яго з гульняў амаль на адзінаццаць тыдняў[3]. Запачаткаваў выступы ў польскай Супэрлізе 13 лістапада 2018 году ў матчы супраць «Сталі» (35:28).
У фінале Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2021—2022 гадоў ён разам зь «Вівэ» зьведаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 35:37. Улетку 2022 году датэрмінова пакінуў польскі клюб і далучыўся да нямецкага «Гановэр-Бургдорф»[4].
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў у 2015 годзе. У 2016 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце Эўропы ў Польшчы, дзе закінуў 10 мячоў. Браў удзел таксама ў далейшых чэмпіянатах Эўропы і сьвету.