Уцяна лац. Uciana | |||||
лет. Utena | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1261 | ||||
Горад з: | 1599 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Плошча: | 15,1 км² | ||||
Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 27 041 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1790,79 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-28001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°30′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 25.6° у. д.Каардынаты: 55°30′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 25.6° у. д. | ||||
Уцяна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.utena.lt/ |
Уця́на (лет. Utena) — горад у Летуве, на сутоцы рэк Вешы і Крашоны. Адміністрацыйны цэнтар Уцянскага павету. Насельніцтва на 2014 год — 27 041 чалавек. Знаходзіцца за 103 км ад Вільні, на аўтамабільнай дарозе Калінінград — Санкт-Пецярбург; чыгуначная станцыя на лініі Панявеж — Сьвянцяны.
Уцяна — магдэбурскае места гістарычнай Вількаміршчыны.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ўцяна ўтварылася ад гоцкага імя Utina або Udin[1].
Уцяна — адзін з найбольш старажытных гарадоў Летувы. Паводле легенды горад заснаваў жамойцкі князь Уцяніс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл. Герб і гарадзкія правы Ўцяна атрымала ў 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Уцяна бала значна зруйнаваная падчас напалеонаўскай вайны 1812 году. У часы паўстаньняў 1830 і 1863—1864 гадоў. У ХІХ стагодзьдзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, і з гэтага часу пачалося хуткае разьвіцьцё Ўцяны. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР тут дзейнічалі летувіскія партызаны. У часы СССР значнае разьвіцьцё атрымала прамысловасьць гораду.