Фленсбург-Гандэвіт | |||
![]() | |||
Поўная назва | Spielgemeinschaft Flensburg-Handewitt | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | SG Flensburg-Handewitt | ||
Заснаваны | 1990 | ||
Арэна | Фленс-арэна Зьмяшчальнасьць: 6300 | ||
Прэзыдэнт | Гольгер Гляндорф | ||
Галоўны трэнэр | Нікалей Крыкаў | ||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||
2022—2023 | 4 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() |
«Фле́нсбург-Гандэві́т» (па-нямецку: SG Flensburg-Handewitt) — гандбольны клюб з Фленсбургу (Нямеччына), заснаваны ў 1990 року. Выступае ў нямецкай Бундэсьлізе.
Клюб утвораны ў 1990 року шляхам аб’яднаньня клюбу другой бундэсьлігі «Гандэвітэр» (ням. Handewitter SV) і трэцяй бундэсьлігі «Фленсбург» (ням. TSB Flensburg)[1]. У наступным жа сэзоне аб’яднаная каманда выйшла ў найвышэйшы дывізіён і дасягнула фіналу кубку Нямеччыны, дзе толькі па сэрыі пэнальці саступіла чэмпіёну ТУСЕМ Эсэн.
У першым сэзоне клюб уратаваўся ад вылету назад толькі дзякуючы банкруцтву «Мільбэртсгофэну» (ням. TSV Milbertshofen). Аднак пасьля таго, як у міжсэзоньне ў «Фленсбург» вярнуўся брамнік Ян Гольпэрт(de), клюб ніколі болей не апускаўся ў бундэсьлізе ніжэй за 4-е месца[1].
|