Фляран Бальмон

Фляран Бальмон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1980(1980-02-02)[1][2] (45 гадоў)
Рост 167 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004 Алімпік Ліён 2 (1)
2003—2004 Тулюза 35 (0)
2004—2008 Ніцца 114 (4)
2008—2016 Ліль 253 (7)
2016—2020 Дыжон 75 (1)

Фляран Бальмон (па-француску: Florent Balmont; нар. 2 лютага 1980 году, Сэнт-Фуа-ле-Ліён, Францыя) — былы францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Фляран зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Ліёну». 26 кастрычніка 2002 году, калі галоўным трэнэрам «Ліёну» быў Поль Ле Гуэн, дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі супраць каманды «Аячча» ў гасьцёх, дзе ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Усяго за перашыя два сэзоны ў клюбе Фляран згуляў 11 матчаў. У 2003 годзе быў арандаваны ў «Тулюзай», дзе адыграў 34 матчы, ніводнага разу не забіўшы.

Улетку 2004 году правы на гульца выкупіла «Ніцца». Свой дэбютны матч за клюб з поўдня краіны Бальмон правёў 27 жніўня ў гульні супраць клюбу «Бастыя», якая скончылася зь лікам 1:1. Усяго на працягу чатырох сэзонаў гулец стала зьяўляўся ў асноўным складзе, згуляўшы за клюб 139 матчаў і забіўшы 4 мячы. У 2008 годзе перайшоў у склад «Лілю», стаўшы разам з клюбам у сэзоне 2010—2011 гадоў чэмпіёнам Францыі.

«Ліль»:

  1. ^ а б в Florent Balmont // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в FLORENT BALMONT // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]