Флёрыян Вірц

Флёрыян Вірц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 2003(2003-05-03) (21 год)
Рост 177 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020— Баер 112 (28)
Зборныя
2021— Нямеччына 25 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Флёрыян Вірц (па-нямецку: Florian Wirtz; нар. 3 траўня 2003 году) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Баер» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Заўжды накіраваны на нападніцкія дзеі, і лічыцца вельмі дынамічным паўабаронцам, які ахоплівае шмат пазыцыяў на полі[1].

Яшчэ хлопцам далучыўся да акадэміі «Кёльну», аднак пасьля доўгіх гадоў нявучаньня зьмяніў «Кёльн» на «Баер» у студзені 2020 году[2].

Пасьля ўражваючых выступаў за каманду да 17 гадоў, Вірц быў падцягнуты да асноўнай дружыны, дзе дэбютаваў у Бундэсьлізе 18 траўня ў матчы ў гасьцях супраць «Вэрдэра»[3]. Такім чынам, Вірц пераўзышоў рэкорд Кай Гавэрца як наймаладзейшага гульца «Баера», запачаткаваўшы кар’еру ў веку 17 гадоў і 15 дзён[4]. 6 чэрвеня Вірц забіў свой першы гол за «Баер» на 89-й хвіліне, улучыўшы мяч у браму мюнхэнскай «Баварыі» (4:2)[5]. 23 сьнежня 2020 году гулец падоўжыў кантракт з клюбам да 2023 году[6].

У сакавіку 2021 году Вірц атрымаў свой першы выклік да нацыянальнай зборнай Нямеччыны на кваліфікацыйныя матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году, аднак у матчах не зьяўляўся[7]. 2 верасьня ён дэбютаваў у кваліфікацыйным матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну, здабыўшы з камандай перамогу ў гасьцях зь лікам 2:0. Вірц зьмяніў на полі Ёзуа Кіміха на 82-й хвіліне[8].

«Баер»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]