Флёрыян Шнайдэр | |
Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн | |
Флёрыян Шнайдэр у 2005 г. | |
Дата нараджэньня | 7 красавіка 1947 (78 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Энінген, Паўднёвы Бадэн (цяпер Бадэн-Вюртэмбэрг), Нямеччына, або Дусэльдорф (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына |
Дата сьмерці | 21 красавіка 2020[1] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Нямеччына |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, кампазытар, сьпявак |
Навуковая сфэра | электронная танцавальная музыка[d][4], кампазыцыя[d][4], музычная кампазыцыя[d][4], электронная музыка[4] і music composition[d][4] |
Гады дзейнасьці | 1968—2008, 2015 |
Сябра ў | Kraftwerk[5], Organisation[d] і Pissoff[d] |
Жанры | электронная музыка, электра-поп, краўт-рок |
Інструмэнты | электронныя інструмэнты |
Гурты | Kraftwerk |
Бацька | Paul Schneider-Esleben[d] |
Маці | Evamaria Schneider-Esleben[d][6] |
Сайт | kraftwerk.com |
Флёрыян Шна́йдэр-Э́сьлебэн (па-нямецку: Florian Schneider-Esleben; 7 красавіка 1947 году, паводле адных зьвестак у Энінгене, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг (на мяжы з Швайцарыяй)[7], або ў Дусэльдорфе (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына[8] — пачатак траўня 2020 году, Дусэльдорф[9]) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Kraftwerk.
Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн нарадзіўся ў сям’і нямецкага архітэктара Паўля Шнайдэра-Эсьлебэна і Эвамарыі Шнайдэр-Эсьлебэн. Цягам 10 гадоў вучыўся па клясе флейты ў Вышэйшай школе імя Робэрта Шумана ў Дусэльдорфе, а потым вывучаў музыказнаўства ў Кёльне. Таксама грае на скрыпцы й гітары. У 1967 годзе знаёміцца з Ральфам Гютэрам, зь якім у 1968 г. засноўвае гурт Organisation, перафармаваны ў 1970 годзе ў Kraftwerk. Каля 1972 году Флёрыян скараціў сваё прозьвішча да Шнайдэр.
У 1998 г. Флёрыян Шнайдэр становіцца прафэсарам мэдыямастацтва й пэрформансу ў Вышэйшай Дзяржаўнай школе Карльсруэ. У канцы 2008 г. Шнайдэр афіцыйна пакінуў Kraftwerk. Жыве ў Мээрбушы (пад Дусэльдорфам) з дачкой Лізай (1992 году нараджэньня).
У 2015 годзе, у межах праекту Parley for the Oceans, выдаў трэк Stop Plastic Pollution[10].
Памёр 6 траўня 2020 году ад раку.