Фрайбург | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Sport-Club Freiburg | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 30 траўня 1904 | |||||
Горад | Фрайбург-ім-Брайсгаў, Нямеччына | |||||
Стадыён | Бадэнава-Арэна Умяшчальнасьць: 24 000 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2024—2025 | 5 месца | |||||
| ||||||
![]() scfreiburg.com (ням.) |
«Фрайбург» (па-нямецку: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Фрайбургу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэргу. «Фрайбург» традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футболу, што дало падставу на стварэньне заўзятарамі клюбу крычалкі: «Мы ідзем ўніз, мы ідзем наверх, мы ідзем у Кубак УЭФА!», якая была створана ў 1990-я гады[2]. Фолькер Фінке, які быў мэнэджарам клюбу ў пэрыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клюбе з усіх мэнэджараў у гісторыі прафэсійнага футболу ў Нямеччыне. Ёахім Лёў, колішні мэнэджар нямецкай зборнай, ёсьць найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсю ягоную гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клюб[3]. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе.
Клюб вядзе сваю гісторыю ад двух клюбаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, то бок гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які зьявіўся толькі праз два месяцы. Абодва клюбы зьведалі некалькі зьменаў назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаўся футбольным клюбам «Марс» (ням. Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаўся «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клюбу з выявай галавы грыфону.
У 1918 годзе пасьля спусташэньня Першай сусьветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасьць з клюбам «Фрайбургер», каб мець магчымасьць выставіць поўны склад гульцоў, і гэтае часовае аб’яднаньне атрымала назоў «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клюбу. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клюб пасьпеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 году, спачатку ў Бэцырксьлізе Бадэну, а потым і ў Гаўлізе Бадэну, зь якой яны вылецелі ў 1934 годзе.
У канцы Другой сусьветнай вайны, акупацыйныя ўлады хаўрусьнікаў расфармавалі большасьць існуючых арганізацыяў у Нямеччыне, у тым ліку футбольныя й спартовыя клюбы. Клюбам было дазволена аднавіць сваю дзейнасьць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іхняга нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 году клюб быў вядомы пад новым назовам «VfL Freiburg», але пасьля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клюбам вярнуць сваю старую ідэнтычнасьць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноўку пакінуў таварыства «FT Freiburg».
|
|