Фэлікс Кляар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1997 (27 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Магдэбург | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2013—2020 2020—2023 2023— |
Алінсос Ольбарг Магдэбург |
|
Зборныя | ||
2017— | Швэцыя |
Фэлікс Кляар (па-швэдзку: Felix Claar; нар. 5 студзеня 1997 году) — швэдзкі гандбаліст нямецкага клюбу «Магдэбург» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі гульнёвага гульца.
Пачаў займацца гандболам на радзіме ў Нарчэпінгу. У 2013 годзе перайшоў да складу «Алінсосу», дзе ў веку 16 гадоў дэбютаваў у швэдзкай лізе. У сваім пачатковым сэзоне ён таксама перамог у чэмпіянаце Швэцыі[1]. У 2014 годзе ён забіў чатыры галы. З «Алінсосам» у наступныя сэзоны некалькі разоў дасягаў фіналу чэмпіянату Швэцыі, але ня здолеў заваяваць яшчэ адзін тытул. Улетку 2020 году Кляар перайшоў у дацкі клюб «Ольбарг»[2]. У сваім першым сэзоне за «Ольбарг» дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў ЭГФ, дзе аднак скандынавы саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 23:36[3]. Быў адным зь лідэраў каманды, а ў сэзоне 2021—2022 гадоў быў абраны ў каманду ўсіх зорак лігі як найлепшы гульнёвы гулец[4]. Перад сэзонам 2023—2024 гадоў далучыўся да нямецкага клюбу «Магдэбург», склаўшы трохгадовую працоўную дамову[5].