Фэрнан Брадэль | |
па-француску: Fernand Braudel | |
Дата нараджэньня | 24 жніўня 1902[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 лістапада 1985[2][3][5][…] (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Француская акадэмія[7], Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d], Вугорская акадэмія навук, Гайдэльбергская акадэмія навук[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Гайдэльбергская акадэмія навук[d], Баварская акадэмія навук[d] і Польская акадэмія навук |
Навуковы кіраўнік | Жорж Пажэс[d] |
Узнагароды | |
Фэрнан Брадэль (па-француску: Fernand Braudel; 24 жніўня 1902 — 27 лістапада 1985) — францускі гісторык, прадстаўнік другой генэрацыі школы «Аналаў».
З 1948 году Брадэль кіраваў францускім Цэнтрам гістарычных дасьледваньняў, з 1949 году — прафэсар Калеж дэ Франс, з 1956 — кіраваў 6-й сэкцыяй («Эканамічныя і сацыяльныя навукі») у Практычнай школе вышэйшых дасьледваньняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса «Аналы».
Зьдзейсьніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак сьветава-сыстэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэньнем гістарычнага фэномэну ў сацыяльных навуках.
Адной з самых значных працаў Брадэля лічыцца ягоны трохтомнік «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.», які выйшаў у 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае дасьледваньне даіндустрыяльнага сьвету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаваньне эканомікі эўрапейскіх краінаў ў дадзены гістарычны пэрыяд. Асабліва ў ім характарызуецца разьвіцьцё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяродзьдзяна на сацыяльныя працэсы.