Фэрэнц Пушкаш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 красавіка 1927 Будапэшт, Вугоршчына | |
Памёр | 17 лістапада 2006[1][2][3][…] (79 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1943—1955 1958—1966 |
Гонвэд Рэал Мадрыд |
307 (427) 408 (321) |
Зборныя | ||
1945—1956 1961—1962 |
Вугоршчына Гішпанія |
85 (84) 4 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
Al Masry SC[d] |
Фэ́рэнц Пу́шкаш (па-вугорску: Puskás Ferenc; 1 красавіка 1927 году, Будапэшт, Вугоршчына — 17 лістапада 2006, Будапэшт, Вугоршчына) — выбітны вугорскі футбаліст і трэнэр, па праве лічыцца адным з найвялікшых футбалістаў усіх часоў. Гуляючы на пазыцыі нападніка, Фэрэнц забіў 84 галоў у 85 міжнародных матчах за зборную Вугоршчыны і 514 галоў у 529 матчах у вугорскай і гішпанскай лігах. Ён стаў алімпійскім чэмпіёнам ў 1952 годзе і прывёў сваю зборную да фіналу чэмпіянату сьвету 1954 году, дзе быў абраны лепшым гульцом турніру. Ён выйграў тры эўрапейскіх кубка (1959, 1960, 1966), 10 нацыянальных чэмпіянатаў (5 разоў вугорскі і 5 разоў гішпанскі) і меў 8 індывідуальных узнагародаў.
Пушкаш пачаў сваю кар’еру ў Вугоршчыне, дзе гуляў за «Гонвэд». Ён быў лепшым бамбардзірам вугорскай лігі чатыры разы, а ў 1948 годзе, ён стаў лепшым бамбардзірам сярод усіх чэмпіянатаў у Эўропе. На працягу 1950-х гадоў ён быў важным чальцом і капітанам зборнай Вугоршчыны, вядомы пад мянушкай «Магутны мадзьяр». У 1958 годзе, праз два гады пасьля вугорскай рэвалюцыі ён эміграваў у Гішпанію, дзе гуляў за мадрыдзкі «Рэал».
У кастрычніку 2009 году ФІФА абвесьціла пра стварэньне ўзнагароды ФІФА імя Фэрэнца Пушкаша, якая прысуджаецца гульцу, які забіў «самы прыгожы гол» за мінулы год.