Хакан Чалганоглу

Хакан Чалганоглу
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1994(1994-02-08)[1][2][3] (30 гадоў)
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнацыянале
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012
2012—2014
2012—2013
2014—2017
2017—2021
2021—
Карльсруэ
Гамбург
Карльсруэ (арэнда)
Баер
Мілян
Інтэрнацыянале
16 (0)
34 (11)
36 (17)
79 (17)
135 (22)
102 (24)
Зборныя
2013— Турэччына 92 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2024.

Хакан Чалганоглу (па-турэцку: Hakan Çalhanoğlu; нарадзіўся 8 лютага 1994 году, Мангайм, Нямеччына) — нямецка-турэцкі футбаліст, які выступае за клюб «Інтэрнацыянале» і зборную Турэччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Першымі клюбамі ўраджэнца Мангайму сталі мясцовыя «Тураншпор», «Паліцай» і «Вальдхаф», у якім ён прыцягнуў да сябе ўвагу зь боку юнацкага складу клюбу «Карльсруэ», улетку 2009 году Чалганоглу перабраўся ў «Карльсруэ». У зімовай паўзе сэзону 2011—2012 гадоў гульца юнацкага складу Чалганоглу вызваў у галоўную каманду трэнэр сіне-белых Ёрн Андэрсэн. 5 лютага 2012 году Чалганоглу дэбютаваў за «Карльсруэ» ў матчы з клюбам «Эрцгэбіргэ Аўэ», прычым выйшаў у стартавым складзе й аддаў дзьве галявыя перадачы, дзякуючы якім «Карльсруэ» перамог зь лікам 2:1. 11 сакавіка 2012 году падоўжыў кантракт да 30 чэрвеня 2016 году. Нягледзячы на няўдалы сэзон для «Карльсруэ», які выляцеў у трэцую Бундэсьлігу, Чалганоглу правёў у другой Бундэсьлізе 14 матчаў і аддаў 3 галявыя перадачы, чым выклікаў да сябе прадметны інтарэс «Гамбургу».

14 жніўня 2012 году Чалганоглу падпісвае кантракт з «Гамбургам» да 30 чэрвеня 2016 году, але адразу быў адданы ў арэнду ў папярэдні клюб Чалганоглу «Карльсруэ»[4]. «Гамбург» заплаціў за яго 2,5 мільёну эўра, перабіўшы прапановы «Баварыі» й «Вэрдэру». Сэзон 2012—2013 гадоў Чалганоглу праводзіць проста выдатна: 36 матчаў, 17 галоў, 12 галявых перадач, чацьвертае месца ў сьпісе лепшых бамбардзіраў трэцяй Бундэсьлігі, акрамя таго 3 матчы ў Кубку Нямеччыны й дзьве галявыя перадачы ў іх. Чалганоглу зрабіў вялікі ўнёсак у справу вяртаньня «Карльсруэ» ў другую Бундэсьлігу. Па выніках сэзону 2012—2013 гадоў Чалганоглу быў названы лепшым гульцом трэцяй Бундэсьлігі, а ў Нямеччыне й Турэччыне яго сталі называць новым Мэсутам Эзілям.

Сэзон 2013—2014 гадоў Чалганоглу правёў у «Гамбургу». 4 ліпеня 2014 году перайшоў у склад «Баеру», падпісаўшы кантракт з трансфэрным коштам у 14,5 мільёну эўра тэрмінам на пяць год[5].

Хакан Чалганоглу гуляў за зборныя Турэччыны розных узростаў. На моладзёвым чэмпіянаце сьвету-2013 у Турэччыне Чалганоглу лічыўся адным зь лідараў моладзевай зборнай Турэччыны. Калі ў клюбе Чалганоглу часьцей выкарыстоўваюць як правага ўінгера, то ў зборнай ён гуляе цэнтральнага атакавалага паўабаронцу, атрымліваючы максымум абшару для тварэньня[6].

Чалганоглу нарадзіўся й вырас ў Нямеччыне, мае нямецкае грамадзянства, таму меў магчымасьць выступаць за зборную Нямеччыны, аднак прыняў рашэньне гуляць за нацыянальную зборную Турэччыны.

«Інтэрнацыянале»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]