Хасэ Антоніё Рэес | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 верасьня 1983 (41 год) Утрэра, Гішпанія | |
Памёр | 1 чэрвеня 2019[1] (35 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2000—2004 2004—2007 2006—2007 2007—2011 2008—2009 2012—2016 2016—2017 |
Сэвільля-2 Сэвільля Арсэнал → Рэал Мадрыд Атлетыка → Бэнфіка Сэвільля Эспанёл Барсэлёна |
32 (1) 86 (21) 69 (16) 30 (6) 103 (8) 26 (4) 109 (9) 21 (3) |
Зборныя | ||
2003—2006 | Гішпанія | 21 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хасэ Антоніё Рэес Кальдэрон (па-гішпанску: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасьня 1983 году, Утрэра, Гішпанія — 1 чэрвеня 2019 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца ці нападнік, былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клюбу «Сэвільля» ва ўзросьце 10 гадоў. Ягоны талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клюб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасьля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Сэвільлі» атрымаў рэпутацыю ўнівэрсальнага нападніка й стаў рэзка набіраць папулярнасьць.
Узімку 2004 году гулец перайшоў у склад лёнданскага «Арсэналу». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе ангельскага клюбу Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлзбра».
Улетку 2006 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасьць мадрыдзкі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрвію некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.
У сэзоне 2006—2007 гадоў Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасьцю забітымі мячамі, два зь якіх — у матчы апошняга туру супраць «Мальёркі» (3:1) — прынесьлі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасьля заканчэньня сэзону ў прэсе зьявіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсьці ў «Ліён».
31 ліпеня 2007 году Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Атлетыка». За гэты трансфэр «Арсэнал» атрымаў каля 12 мільёнаў эўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам. 27 жніўня 2010 году забіў за «Атлетыка» гол у матчы Супэркубка УЭФА супраць італьянскага «Інтэру», сустрэча скончылася перамогай гішпанцаў зь лікам 2:0.
5 студзеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з «Сэвільляй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[2][3]. Сума трансфэра склала 3,5 млн эўра[4].
«Арсэнал»:
«Рэал»:
«Бэнфіка»:
«Атлетыка»:
Хасэ Антоніё Рэес — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
істы]]