Хасэ́ Рау́ль Капабля́нка-і-Граўпэ́ра (па-гішпанску: José Raúl Capablanca y Graupera, 19 лістапада 1888, Гавана — 8 сакавіка 1942, Нью-Ёрк, ЗША) — кубінскі шахматыст, адзін з наймацнейшых шахматыстаў сьвету ў 1910—1930-х гадах, пераможца шматлікіх міжнародных турніраў.