Хмяльніцкі лац. Chmialnicki | |||||
укр. Хмельницький | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1431 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хмяльніцкая | ||||
Мэр: | Аляксандар Сымчышын[d] | ||||
Плошча: | 93,05 км² [1] | ||||
Вышыня: | 295 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▲ 268 527 чал. (2017)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2885,84 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 88,3% расейцы — 7,9% палякі — 2,0% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-382(2) | ||||
Паштовыя індэксы: | 29000—29499 | ||||
КОАТУУ: | 6810100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°25′12″ пн. ш. 27°0′0″ у. д. / 49.42° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 49°25′12″ пн. ш. 27°0′0″ у. д. / 49.42° пн. ш. 27° у. д. | ||||
Хмяльніцкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Хмяльніцкая меская рада |
Хмяльніцкі (па-ўкраінску: Хмельницький, гістарычная назва — Пласкіраў, у 1795/1801—1954 роках — Праскураў) — места ў заходняй частцы Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Хмяльніцкай вобласьці і Хмяльніцкага раёну. Плошча 94 км². Насельніцтва на 2024 год — 267 тыс. чал. Насельніцтва аглямэрацыі — 439,7 тыс. чал. Знаходзіцца за 281 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Празь места праходзяць аўтамабільныя дарогі Чарнаўцы — Стараканстантынаў і Львоў — Крапіўніцкі — Данецк E50.
Хмяльніцкі — гістарычны цэнтар Цэнтральнага Падольля. У наш час места зьяўляецца буйным цэнтрам рынкавага гандлю (мясцовы рынак — трэці ў Эўропе па аб’ёме продажаў), агулам рынкі займаюць 1/3 частку тэрыторыі Хмяльніцкага.
Сваю назву места атрымала ў гонар Багдана Хмяльніцкага, гістарычная назва Пласкіраў паходзіць ад рэчкі Плоская — прытоку Паўднёвага Буга.
украінская мова | расейская | польская | беларуская |
---|---|---|---|
88,39% | 10,36% | 0,39% | 0,07% |
Прадпрыемствы машынабудаваньня (трансфарматарныя падстанцыі, кавальска-прэсавае абсталяваньне, радыёапаратура, прыборы і інш.); харчовай (масласыраробнай, мясной), лёгкай (абутковай, швацкай, трыкатажнай і інш.), хімічнай і іншай прамысловасьці.
Хмяльніцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў