Хот |
Плянэта «Зорных войнаў» |
|
Астраграфічныя зьвесткі |
---|
Рэгіён | Зьнешнія рубяжы(pl)
|
---|
Сэктар | Аноат
|
---|
Сыстэма | Хот
|
---|
Колькасьць сонцаў | 1
|
---|
Колькасьць спадарожнікаў | 3
|
---|
Дыямэтар | 12 875 км
|
---|
Працягласьць дня | 23 стандартныя гадзіны
|
---|
Працягласьць году | 549 стандартных дзён
|
---|
Адлегласьць ад ядра | 50 250 сьветлавых гадоў
|
---|
Фізычныя зьвесткі |
---|
Атмасфэра | тленавая
|
---|
Клімат | палярны
|
---|
Гравітацыя | 1,1g
|
---|
Паверхня | каньёны, лядовыя пачоры, тундра, засьнежаныя раўніны
|
---|
Вада | 100% (сьнег, лёд)
|
---|
Грамадзкасьць |
---|
Колькасьць | няма
|
---|
Прыналежнасьць | паўстанцы
|
Хот (па-ангельску: Hoth) — плянэта ў сусьвеце «Зорных войнаў», шостая ў аднайменнай аддаленай сыстэме. Гэтая плянэта зямной групы пакрытая сьнегам і льдом. Паверхня плянэты пастаянна бамбардуецца мэтэарытамі з астэроіднага поясу непадалёк, пакідаючы часовыя кратэры, якія паступова зьнікаюць з-за дрэйфаваньня сьнега. Хот мае тры спадарожнікі, усе ненаселеныя. Сталага насельніцтва ня мае; з жывёлаў на Хоце пражываюць ўомпа (драпежнікі) і таўнтаўны (траваядныя).
Плянэта Хот згаданая ў V эпізодзе «Імпэрыя наносіць удар у адказ». Сюды перамясьціўся Паўстанцкі альянс па перамозе на Явіне. Аднак імпэрскі дроід-выведнік выкрыў месцазнаходжаньне іхняе базы «Эха» і самаліквідаваўся пасьля таго, як быў заўважаны Ханам Солам і Чубакам.
Падчас падрыхтоўкі паўстанцкіх сілаў да сыходу прыбывае 501-ы легіён галяктычнай арміі на чале з Дартам Вэйдэрам, і адступленьне паўстанцаў адбываецца з боем. Хоць Імпэрыя і атрымала перамогу ў бітве на Хоце, зьнішчыўшы паўстанцкую базу і захапіўшы вялікую колькасьць пэрсаналу і тэхнікі, паўстанцы здолелі зацягнуць час для пасьпяховага адступленьня з плянеты і зьнішчэньня кампрамэтуючай інфармацыі пра знаходжаньне паўстанцкага флёту.
Здымкі краявідаў плянэты часткова адбываліся ў нарвэскім Фінсэ, ролю паўстанцкіх жаўнераў гралі нарвэскія горныя ратаўнікі. Назва плянэты наводзіць алюзіі на асобу нацысцкага генэрала Германа Гота, а бітва падчас адыходу паўстанцаў — на бітву пад Сталінградам. Аднак у сусьвеце «Зорных войнаў» прынята, што сыстэма і плянэта названыя ў гонар джэдая лорда Хота.
|
---|
| Пэрсанажы | |
---|
| Плянэты | |
---|
| Зьвязаныя | |
---|
| Гульні | |
---|
|