Цэнтравы́ (па-ангельску: Center) ці пяты нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Самы высокі гулец у камандзе (рост сучасных цэнтравых, звычайна, 210—220 см і паступова зьніжаецца ў бок менш высокіх, але больш хуткіх і спрытных гульцоў), асноўная мэта — гульня пад кошыкам, падбор мяча.[1]
Шмат калі асноўная мэта цэнтравога з дапамогаю яго росту і моцы — абарона пазыцыі каля кошыка (трохсэкундная зона) і выкарыстаньне блёкшотаў. Цэнтравы — асноўны гулец у барацьбе за мяч пры падборы.
Найлепшымі цэнтравымі ўсіх часоў былі: Біл Расэл, Ўілт Чэмбэрлен, Карым Абдул-Джабар, Робэрт Пэрыш, Дэйвід Робінсан, Патрык Юінг, Мозэс Мэлоўн, Хакім Оладж’юван, Біл Ўолтан, Арвідас Сабоніс, Уладзімер Ткачэнка, Шакіл О’Ніл, Яо Мін.
Выбітнымі сучаснымі цэнтравымі НБА зьяўляюцца:
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |