Чалавек, які закопвае норы | |
![]() | |
англ: Earthstopper on the Banks of the Derwent | |
Мастак | Джозэф Райт з Дэрбі |
---|---|
Год | 1773 |
Месцазнаходжаньне | Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі |
Чалавек, які закопвае норы на берагах Дэрвэнту (па-ангельску: Earthstopper on the Banks of the Derwent) — карціна Джозэфа Райта, напісаная ў 1773 годзе.
На карціне паказаны чалавек у чырвонай куртцы, які ўначы пры сьвятле месяцу і ліхтара закопвае лісіныя норы на беразе ракі Дэрвэнт у Дэрбішыры. Норы закопваюцца дзеля таго, каб на наступным лісіным паляваньні можна б было забіць зьвера, не даючы яму магчымасьці схавацца ў нару (імаверна, што закапвальнік і ёсьць паляўнічы; побач зь ім паказваюцца ягоныя сабака і конь). Людзей, якія выконвалі дадзеную функцыю, называлі «Earthstopper». Зьлева ўнізе карціна падпісаная надпісам J Wright P/1773. Імаверна, намаляваная мясцовасьць — Чэрч Рокс (Church Rocks), на пощдни Матлаку[1].
Карціна была напісаная ў «італьянскі» пэрыяд творчасьці Райта; мастак, вядомы сваёй перадачай незвычайнага асьвятленьня, на дадзенай карціне вымаляваў ляндшафт (што раней было неўласьцівым для яго, бо ляндшафт ён выкарыстоўваў раней у якасьці фону для партрэтаў). У гэты пэрыяд тура па Італіі быў намаляваны яшчэ шэраг іншых ляндшафтных карцінаў; за працягам турнэ работа над гэтым жанрам была асабліва адвойстрана ў карцінах на тэматыку вывяржэньне вулькана Вэзувія.
Проціпастаўленьне халоднага сьвятла месяца і цёплага сьвятла ліхтара, што асьвятляе паляну, стварае на карціне асабістую прастору вакол капальніка. Карціна надзвычай дэтальна, рупліва вымаляваная да заплатны на лапаце, асабліва варта зацеміць вымалёўку рызьзя[1].
Паводле дасьледніка творчасьці Райта Бэнэдыкта Нікалсана[2] дадзеная карціна натхніла паэта Фрэнсіса Ноэла Кларка Мандзі (Francis Noel Clarke Mundy), які пазьней заказаў у Райта ўласны партрэт, на вершы са зборніка Needwood Forest:
|
Карціна выстаўлялася ў 1773 годзе і была купленая графам Філіпам Ёркам, чальцом Лёнданскага каралеўскага таварыства і другім графам Гардўіцкім; яны знаходзілася ў сям’я Ёркаў, пакуль яе не прадаў пяты граф Гардўіцкі, Чарлз Ёрк[4], празваны «Шампанскім Чарлі»[5] і вядомы сваім марнатраўным ладам жыцьця[6]. Карціну ў 1880 годзе набыла сям’я Крысьці (Christie), у якой яна знаходзілася да продажу ў 1950 годзе Скулі (Scully). У выніку карціна была купленая біёграфам Райта Бэнэдыктам Нікалсанам[4], які прадаў яе праз Artfond у калекцыю Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[1].