Чаркасы | |||||
укр. Черкаси | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1284 | ||||
Горад з: | 1795 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Чаркаская | ||||
Раён: | Чаркаскі | ||||
Мэр: | Анатоль Бандарэнка[d] | ||||
Плошча: | 69 км² | ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 281 549 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 4080,42 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 83,4% расейцы — 13,1% габрэі — 0,5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-472 | ||||
Паштовыя індэксы: | 18000—18499 | ||||
КОАТУУ: | 7110100000 | ||||
Нумарны знак: | CA, IА / 24 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°26′40″ пн. ш. 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д.Каардынаты: 49°26′40″ пн. ш. 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. | ||||
Чаркасы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
rada.cherkassy.ua |
Чарка́сы (па-ўкраінску: Черкаси) — места ва Ўкраіне, на правым беразе Дняпра, адміністрацыйны цэнтар Чаркаскай вобласьці ды Чаркаскага раёну. Улучае ў сябе 2 мескія раёны: Прыдняпроўскі ды Сасноўскі. Сасноўскі раён улучае ў сябе селішча Аршанец.
На сёньня вядома тры асноўныя вэрсіі назову места:
Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў Густынскім летапісу і датуецца 1305 годам. У 1360-я гады места ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтак, у 1384 годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з Ваўкавыскам, Брацлавам і Каневам лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку Крымскага ханства, асабліва ўзрасла з канца XV стагодзьдзя.
Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў 1483 годзе, тады ордаў Мэнглі-Гірэя спустошылі амаль увесь рэгіён каля Кіева, аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку XVI стагодзьдзя Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У 1532 годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана Саадэт-Гірэя. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Чаркасы ўвайшлі ў склад Польшчы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году места адышло ў склад Расейскай імпэрыі, стаўшы адным з павятовых цэнтраў Вазьнясенскага намесніцтва. З 1797 году горад стаў павятовым у складзе Кіеўскай губэрні.
Мескі галава — Сяргей Адарыч (па-ўкраінску: Сергій Одарич). Ніжэй пададзены партыйны склад Чаркаскай мескай рады:[4]:
Фракцыя БЮЦ | Фракцыя Партыі Рэгіёнаў | Фракцыя «Справядлівасьць» | Фракцыя «Наша Ўкраіна» | Дэпутатская група «Дэмакратычны выбар» | Фракцыя СПУ | Фракцыя КПУ | Пазапартыйныя |
---|---|---|---|---|---|---|---|
15 | 10 | 9 | 7 | 7 | 4 | 4 | 4 |
Рачны порт на раце Крамянчуцкім вадасховішчы. Ёсьць Аэрапорт. Чыгуначная станцыя. Празь места праходзіць шаша Н16 Залатаноша — Умань (нацыянальнага значэньня) ды P15 Канеў — Крамянчук (рэгіянальнага значэньня).
У горадзе ёсьць тралейбус. Раней, да 2009 году, існаваў і аўтобус. Заменены на маршрутныя таксі.
украінская мова | расейская | беларуская |
---|---|---|
79,05% | 18,68% | 0,12% |