Чарнагорцы | |
![]() | |
Агульная колькасьць | 600 000 (прыкладна) |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | |
Мова | чарнагорская мова, сэрбская мова |
Рэлігіі | праваслаўе, іслам, каталіцтва |
Чарнагорцы (па-чарнагорску Црногорци, Crnogorci) — народ, асноўнае насельніцтва Чарнагорыі (460 тыс. чалавек); у Сэрбіі 150 тыс. чалавек (2003). Жывуць таксама ў ЗША і Альбаніі. Агульная колькасьць 620 тысяч чалавек. Размаўляюць на чарнагорскай мове (стандартызаваным мясцовым варыянце сэрбскахарвацкай). Па веравызнаньню пераважна праваслаўныя.