Чатыр-Даг | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Эклізі-Бурун | |
Вышыня | 577 м н. у. м. |
Памеры | |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Крым |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Крымскія горы |
Чатыр-Даг | |
Чатыр-Да́г[a] (па-ўкраінску: Чатир-Даг, па-крымскататарску: Çatır Dağ, Чатыр Дагъ) — горны масіў (яйла), знаходзіцца ў паўднёвай частцы Крымскага паўвостраву, у 10 км ад мора, пяты па вышыні ў Крыму.
Належыць да галоўнай грады Крымскіх гор. Раней не буў так аддалены ад асноўнай грады, вылучыўся ў выніку эрозіі ад Бабугану рэкамі Улу-Узень і Альма, ад Дэмэрджы і Субаткаен яйлы ракой Ангара. Складаецца з горнага і дольнага плято (яйлы). На горным плято знаходзяцца дзьве вяршыні: усходняя — Ангар-Бурун (1453 м) і заходняя — Эклізі-Бурун (1527 м). Працягласьць плоскаўзвышша з поўначы на поўдзень — 10 км, шырыня з захаду на ўсход — каля 4 км.
Сучасная назва мае крымататарскае паходжаньне: па-крымскататарску: Çatır Dağ перакладаецца як «Шацёр-гара» (çatır — шацёр, намёт, dağ — гара). Вядома таксама ранейшае, грэцкая назва «Трапезунт» (ад па-старажытнагрэцку: Τραπεζοῦς ὄρος — «Стольная/сталовая гара»).
Верш "Чатыр-Даг" у цыкле «Крымскіх санэтаў» на польскай мове напісаў Адам Міцкевіч. На беларускую мову яго пераклалі Ірына Багдановіч і Хведар Жычка.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|