Анархізм |
---|
Школы думкі |
Анарха-камунізм · Анарха-капіталізм · Анарха-пацыфізм · Анарха-прымітывізм · Анарха-сіндыкалізм · Анарха-фэмінізм · Без прыметнікаў · Зялёны · Калектывісцкі · Мюцюэлізм · Паўстанцкі · Платфармізм · Пост-анархізм · Пост-левы · Рынкавы · Сацыяльны · Сінтэтычны · Філязофскі · Хрысьціянскі |
Тэорыя і практыка |
Анархісцкі чорны крыж · Анархія · Афініці-групы · Байкот · Безьдзяржаўнае грамадзтва · Бязьлідэрны супраціў · Валюнтарызм · Грамадзянскае непадпарадкаваньне · Індывідуалізм · Каапэрацыя · Класавае змаганьне · Нягвалт · Прамая дэмакратыя · Прамое дзеяньне · Самаарганізацыя · Самакіраваньне · Сацыяльная рэвалюцыя · Сацыяльная экалёгія · Стачка · Супраца · Узаемадапамога · Чорны блёк · Экспрапрыяцыя |
Прадстаўнікі |
Бакунін · Годвін · Голдман · Крапоткін · Махно · Мішэль · Прудон · Талстой · Тора · Фэрэр · Чомскі · Шцірнэр |
Паводле краінаў |
Анархізм у Беларусі |
Чорны блёк — гэта тактыка пратэстаў і дэманстрацыяў, у якой удзельнікі носяць чорнае адзеньне, шалі, маскі, цёмныя ачкі і іншыя аб’екты, што хаваюць і бароняць твар [1][2]. Чорнае адзеньне выкарыстоўваецца для дасягненьня маналітнасьці натоўпу ў вачах звычайных грамадзянаў — у адзеньні, лёзунгах і ідэях. Тактыка агадвае ўтойваньне твараў маскамі і павязкамі для ананімнасьці, ускладненьня перасьледваньня ўладамі і абароны ад сьлезацечнага газу, карыстанага паліцыяй для змаганьня з пратэстантамі.
Гэта тактыка была распрацавана ў 1980-х гадах падчас пратэстаў эўрапэйскага руху супраць ядзернай энэргетыкі і абмежаваньняў на аборты, а таксама іншых фактараў. Чорныя блёкі прыцягнулі шырэйшую ўвагу сродкаў масавай інфармацыі за межамі Эўропы падчас пратэстаў супраць СГА ў Сіетле ў 1999 годзе, калі чорны блёк пашкодзіў уласнасьць Gap, Starbucks, Old Navy і іншых шматнацыйных пунктаў гандлю ў цэнтры Сіетла [1].
Час ад часу паліцыя і службы бясьпекі пракрадаліся ў чорныя блёкі. На саміце G8 у Генуі ў 2001 годзе сярод мноства скаргаў на паліцыю [3] было згадваньне відэазапісу, які «агадвае, што людзі ў чорным былі заўважаны выходнымі з паліцэйскіх фургонаў каля маршаў пратэсту» [4]. Паліцыя Квэбэка таксама прызнавалася, што «іх афіцэры маскаваліся пад дэманстрантаў». Аднак афіцэры нібы не зьвярталіся да гвалту і сьцьвярджалі, што несьлі камяні, таму што гэта рабілі іншыя пратэстоўцы. Іх апазналі сапраўдныя пратэстоўцы паводле ўскосных азнакаў [5].
Няма ніякіх довадаў таго, што тактыка чорнага блёка ўразьлівая з-за пранікненьня, а супрацоўнік органаў ці нават агент-правакатар заўсёды бярэ ўдзел нават у цалкам негвалтоўных кампаніях, што не адносяцца да «чорнага блёка». У 2003 годзе паліцэйскае кіраваньне Оўклэнда, штат Каліфорнія, пракралася ў групы дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць жорсткасьці паліцыі і вайны ў Іраку, паводле сьведчаньняў у судзе капітана Ховарда Джордана гэта рабілася каб адвесьці марш ад пастарунка і ўнікнуць канфрантацыі. Ва ўнутраных дакумэнтах Джордан памянуў, што гэта стратэгія была пашырана ў іншых паліцэйскіх кіраваньнях, улучаючы Сан-Францыска і Сіетл [6].