Чыжоўка-Арэна | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Чыжоўка і Менск |
Год пабудовы | 2013 |
Дата адкрыцьця | 25 сьнежня 2013 |
Зьмяшчальнасьць | 9614 |
Хатняя каманда | ХК «Юнацтва-Менск» |
Памеры поля | 30×61 |
Каардынаты | 53°50′43″ пн. ш. 27°37′45″ у. д. / 53.84528° пн. ш. 27.62917° у. д.Каардынаты: 53°50′43″ пн. ш. 27°37′45″ у. д. / 53.84528° пн. ш. 27.62917° у. д. |
± Чыжоўка-Арэна | |
Афіцыйны сайт | |
«Чыжоўка-Арэ́на» (поўная назва — «Шматпро́фільны культу́рна-спартовы комплекс „Чыжоўка-Арэ́на“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Менску (Беларусь). У 2014 годзе «Чыжоўка-Арэна» прымала матчы чэмпіянату сьвету па хакеі. Арэна разьмяшчаецца на поўдні гораду ў мікрараёне Чыжоўка (Заводзкі раён), на беразе Чыжоўскага вадасховішча, на частцы тэрыторыі парку імя 900-годзьдзя Менску. Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 25 сьнежня 2013 году, пры гэтым ХК «Юнацтва-Менск» спачатку перабралася на новую арэну, але ў лютым было прынятае рашэньне зноўку вярнуцца да гульняў у лядовым палацы ў Парку Горкага з-за негатовасьці арэны на 100 адсоткаў[1].
У заяўцы Беларусі на правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі 2013 году другой арэнай пасьля «Менск-Арэны» быў лядовы палац у Бабруйску. Аднак, пасьля таго як права прыняць гэты сусьветны форум атрымала Швэцыя, Беларуская фэдэрацыя хакею зьмяніла стратэгію, і ў новай заяўцы былі ўказаныя толькі менскія арэны[2]. Гэта прынесла плён, Менск атрымаў права на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2014 году.
Зьнешні выгляд арэны ў Чыжоўцы неаднаразова зьмяняўся: першапачаткова права будаваць спарткомплекс плянавалася аддаць кампаніі «Al Qudra International», затым у Менску сабраліся пабудаваць некалькі мадэрнізаваную копію бабруйскага лядовага палаца[3], але ў выніку спэцыялістамі «Белпрампраекту» быў распрацаваны індывідуальны праект, які і быў зацьверджаны для будаўніцтва. У комплексе прадугледжаныя: вялікая спартова-відовішчная арэна на 8000 гледачоў, малая трэніровачная арэна на 500 гледачоў, залі для заняткаў рознымі відамі спорту, месца для актыўнага адпачынку і вольнага часу.
Чыжоўка-Арэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў