Эгвекінот | |
рас. Эгвекинот | |
Дата заснаваньня: | 16 ліпеня 1946 |
Мясцовая назва: | па-чукоцку: Эгвеӄинот |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Чукоцкая аўтаномная акруга |
Насельніцтва: | 3138 чал. (2021) |
Часавы пас: | UTC+12 |
Тэлефонны код: | +7 42734 |
Паштовы індэкс: | 689202 |
Нумарны знак: | 87 |
Геаграфічныя каардынаты: | 66°19′0″ пн. ш. 179°7′0″ з. д. / 66.31667° пн. ш. 179.11667° з. д.Каардынаты: 66°19′0″ пн. ш. 179°7′0″ з. д. / 66.31667° пн. ш. 179.11667° з. д. |
Эгвекінот | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.egvekinot.ru |
Эгвекінот (па-чукоцку: Эгвеӄинот, па-расейску: Эгвекинот) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе Расейскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай гарадзкой акругі.
Эгвекінот разьмешчаны на ўсходнім беразе заліва Крыжа(be) Бэрынгава мора.
Клімат Эгвекіноту субарктычны, марскі, суворы. Самы халодны месяц — студзень (-21,5 ° C), самы сьпякотны — ліпень (8,3° C). Сярэдняя колькасьць ападкаў: 761 мм штогод[1].
|
Эгвекінот заснаваны 16 ліпеня 1946 году як марскі порт і база для будаўніцтва горна-абагачальнага камбінату па перапрацоўцы руды.
Насельніцтва Эгвекіноту на 2021 год — 3 138 жыхараў.
1959[2] | 1970[3] | 1979[4] | 1989[5] | 2002[6] | 2006 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
→3015 | ↗3360 | ↗4657 | ↗5478 | ↘2413 | ↗2440 | ↘2349 | ↗2790 | ↘2297 | ↗2756 | ↘2734 | ↗2955 | ↗3034 | ↘2815 | ↘2803 | ↗2899 | ↗3146 | ↘3139 | ↘3138 |
Па выніках Усесаюзнага перапісу насельніцтва СССР 1989 году нацыянальны склад быў наступным:
Прамысловыя прадпрыемствы на тэрыторыі пасёлка адсутнічаюць. Аснову эканомікі пасёлка Эгвекінот складае марскі порт федэральнага значэньня, які займаецца перавозкай вугалю, драўніны і кантэйнераў.