Эндру Танэнбаўм | |
па-ангельску: Andrew Stuart "Andy" Tanenbaum | |
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1944[1][2] (81 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | спэцыяліст у галіне інфарматыкі, інжынэр, праграмоўца, акадэмік, прафэсар, пісьменьнік, фізык |
Навуковая сфэра | кампутарныя сыстэмы |
Месца працы | Унівэрсытэт Урые |
Вядомы як | Minix, Мікраядро |
Сябра ў | Інстытут інжынэраў электратэхнікі і электронікі, Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі[d][3] |
Навуковы кіраўнік | John M. Wilcox[d] |
Узнагароды | |
Сайт | cs.vu.nl/~ast/ |
Э́ндру Ст’юарт Танэнба́ўм (па-ангельску: Andrew Stuart Tanenbaum; нарадзіўся ў 1944 годзе) — прафэсар Унівэрсытэту Ўрые, дзе ўзначальвае групу распрацоўнікаў кампутарных сыстэм, доктар навук. Ён вядомы як аўтар Minix (вольная Unix-падобная апэрацыйная сыстэма для студэнцкіх лябараторыяў) для сваіх кніг і RFID-віруса. Таксама зьяўляецца галоўным распрацоўнікам пакета «Amsterdam Compiler Kit» — праграмнага забесьпячэньня, якое выкарыстоўваецца для напісаньня партатыўных кампілятараў. Удзельнічаў у распрацоўцы высокапрадукцыйнай размеркаванай апэрацыйнай сыстэмы Amoeba. Зьяўляецца дэканам міжунівэрсытэцкай школы асьпірантаў па кібэрнэтыцы і апрацоўцы выяваў (Advanced School for Computing and Imaging), якая займаецца дасьледаваньнямі ў вобласьці сучасных паралельных сыстэм, сыстэм апрацоўкі выяваў і разьмеркаваных сыстэм.
Ён адзначаны за яго пэдагагічную дзейнасьць як найболей важную[4]. У 1994 годзе яму была прысуджаная прэмія АСM Карла Ў. Карлстрама (па-ангельску: Karl V. Karlstrom) як выбітнаму выкладчыку. Э. Танэнбаўм уключаны ў сьпіс Who's Who in the World.
Танэнбаўм нарадзіўся ў Нью-Ёрку і вырас у Ўайт Плэйнз. Ён атрымаў навуковую ступень бакалаўра па фізыцы ў MIT у 1965 годзе. Ён атрымаў ступень доктара фізыкі ў Каліфарнійскім унівэрсытэце Бэрклі ў 1971 годзе. Пераехаў у Нідэрлянды жыць са сваёй жонкай, але захаваў сваё грамадзянства ў ЗША.
Ён выкладае курсы па арганізацыі кампутараў і апэрацыйных сыстэм, таксама атрымаў Ph.D.. Ён прызнаны за яго навуковыя кнігі па некаторых абласьцях інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, якая лічыцца стандартнай у дадзенай вобласьці, асабліва:
Таксама напісаў:
Кніга «Операционные системы: разработка и реализация» (па-ангельску: Operating System: Design and Implementation) і Minix [1] натхнілі Лінуса Торвальдса на стварэньне ядра Linux. У аўтабіяграфіі Just For Fun Торвальдс апісвае яе наступным чынам: «кніга, якая падняла мяне на новую вышыню».
Таненбаўм быў дакладчыкам на шматлікіх канфэрэнцыях, найболей нядаўнія зь іх