Юзэф Мацкевіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мацкевіч.
Юзэф Мацкевіч
Józef Mackiewicz
Юзэф Мацкевіч ў Вільні, да 1939 году
Юзэф Мацкевіч ў Вільні, да 1939 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 красавіка 1902
Пецярбург
Памёр 31 студзеня 1985 (82 гады)
Мюнхэн
Пахаваны
Сужэнец Барбара Тапорская[d]
Дзеці Idalia Żyłowska[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік-дакумэнталіст, пісьменьнік, празаік, публіцыст
Жанр эсэ, публіцыстыка, мастацкая літаратура
Мова польская
Значныя творы Катынскае злачынства ў сьвятле дакумэнтаў (1948)
Катынь. Злачынства без суду і кары (1949)
Узнагароды
Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Подпіс Выява аўтографу

Юзэф Мацкевіч гербу Божаволя (па-польску: Józef Mackiewicz; 1 красавіка 1902, Пецярбург — 31 студзеня 1985, Мюнхэн) — польскі пісьменьнік, публіцыст, журналіст.

У 1919—1920 годзе змагаўся з Саветамі з зброях у руках баронячы незалежнасьць Польшчы, пасьля змагаўся з камунізмам як пісьменьнік і публіцыст.

У 1943 годзе са згоды АК прыняў запрашэньне немцаў у складзе міжнароднай дэлегацыі наведаць Катынь, каб ўласнымі вачыма пабачыць парэшткі забітых польскіх афіцэраў. Калі вярнуўся склаў кіраўніцтву падпольля падрабязныя сьведчаньні. Ён ня меў сумненьня, што забойства польскіх афіцэраў зьдзейсьнілі Саветы.

Па сканчэньні вайны вымушаны быў эміграваць на захад. Аўтар выказваньня: «Мы фальсіфікуем рэчаіснасьць ставячы знак роўнасьці паміж немецкай і савецкай акупацыямі. Нямецкая акупацыя робіць з нас герояў, а савецкая робіць з нас гаўно

Зьяўляўся прыхільнікам Вялікага княства літоўскага, і як мага намагаўся прапагандаваць яе на Крэсах, шмат калі не падтрымліваючы паланізацыю. У 1938 г. перайшоў з каталіцкага веравызнаньня на праваслаўе[1].

У адной з анкетаў напісаў:

« Прафэсія — пісьменьнік. Нацыянальнасьць — антыкамуніст. Погляды — контрарэвалюцыянэр. Месца нараджэньня — Усходняя Эўропа »

Мацкевіч і Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юзэф Мацкевіч доўгі час жыў у Вільні. Ён лічыў за памылку, што Вялікае Княства Літоўскае не было адноўленае на фэдэрацыйных асновах з Польшчай і Ўкраінай.

Мацкевіч напісаў дэдукцыю на асобніку «Droga Pani» (сумесны твор Юзэфа й ягонай жонкі Барбары) Кастуся Акулы:[2]

Кастусю Акулу, ліцьвіну беларускае нацыянальнасьці ад ліцьвінаў польскай нацыянальнасьці.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Kostusiu Akule — Litwinowi narodowości białoruskiej od Litwinów narodowości polskiej.
  • 1931 — Pan poseł i Julia (тэатральная п’еса напісаная супольна з Казімерам Лячыцкім)
  • 1933 — Wileńska powieść kryminalna (чатыры аўтары)
  • 1936 — 16-go między trzecią i siódmą (збор апавяданьняў)
  • 1938 — Bunt rojstów
  • 1942 — Prawda w oczy nie kole (хутчэй за ўсё 1943[3])
  • 1944 — Optymizm nie zastąpi nam Polski
  • 1948 — Zbrodnia katyńska w świetle dokumentów z przedmową gen. Władysława Andersa[4]
  • 1949 — Katyn — Ungesuehntes Verbrechen
  • 1951 — The Katyn Wood Murders
  • 1954 — Il massacro della foresta di Katyn
  • 1955 — Droga donikąd (powieść)
  • 1955 — Karierowicz (powieść)
  • 1957 — Dno nieba (książka wydana w Polsce pod nazwiskiem Romana Lutosławskiego; trzecie wydanie ukazało się pod tytułem «Przez północ do tropików»)
  • 1957 — Kontra (powieść)
  • 1962 — Sprawa pułkownika Miasojedowa (powieść)
  • 1962 — Zwycięstwo prowokacji
  • 1964 — Pod każdym niebem (zbiór opowiadań)
  • 1965 — Lewa wolna (powieść)
  • 1969 — Nie trzeba głośno mówić (powieść)
  • 1972 — W cieniu krzyża
  • 1975 — Watykan w cieniu czerwonej gwiazdy
  • 1984 — Droga Pani… (książka zawiera teksty Józefa Mackiewicza oraz Barbary Toporskiej)
  • 1984 — Fakty, przyroda i ludzie
  • 1989 — Ściągaczki z szuflady Pana Boga (wybór opowiadań)
  • 1997 — Katyń. Zbrodnia bez sądu i kary
  • 2001 — Bulbin z jednosielca. Opowiadania i artykuły z lat 1922—1936
  • 2002 — Okna zatkane szmatami. Opowiadania i artykuły z lat 1937—1938
  • 2003 — Nudis verbis. Artykuły i reportaże z lat 1939—1949
  • 2009 — Józef Mackiewicz. Listy, opracowania, wspomnienia, oprac. Zbigniew S. Siemaszko
  • 2009 — Sprawa mordu katyńskiego. Ta książka była pierwsza
  • 2010 — Listy do redaktorów «Wiadomości» (tom zawiera listy Mackiewicza oraz Barbary Toporskiej)
  1. ^ Успаміны з 1964 г.(недаступная спасылка) czasopis чэрвень 2011
  2. ^ Кастусь Акула. Язэп Мацкевіч  (бел.) // Зважай. — Таронта: Чырвень, 1985. — № 2 (38). — С. 8. — ISSN 5172.
  3. ^ Jan Zieliński, Kapitalne znalezisko — z małym znakiem zapytania, «Rzeczpospolita», +Plus-Minus, nr 8 z 23.02.2002.
  4. ^ Zbrodnia katyńska w świetle dokumentów| wydawca Лёндан 1948