Юры Жыркоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 жніўня 1983[1][2][3] (41 год) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2004—2009 2009—2011 2011—2013 2013—2016 2016—2021 2022 |
Спартак Тамбоў ЦСКА Масква Чэлсі Анжы Дынама Масква Зэніт Хімкі |
74 (26) 139 (15) 29 (0) 46 (3) 54 (3) 95 (4) 3 (0) |
Зборныя | ||
2005— | Расея | 105 (2) |
Юры Валянцінавіч Жыркоў (па-расейску: Юрий Валентинович Жирков; нарадзіўся 20 жніўня 1983 году, Тамбоў, СССР) — колішні расейскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Расеі. У кастрычніку 2008 году Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч»[4]. У сьнежні таго ж году Жыркоў быў прызнаны найлепшым футбалістам Расеі паводле вэрсіі РФЗ[5], паводле вэрсіі часопіса «Футбол»[6], газэты «Савецкі спорт»[7], а таксама тэлеперадачы «Футбол Расеі». Звычайна гуляе на пазыцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазыцыі левага абаронцы, падлучаючыся пры гэтым і да нападаў.
У 2000 годзе Юры далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям’і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадукты[8]. За гэтую каманду ў фінале першынства раёна Юры забіў два мячы на апошніх хвілінах матчу, гэта дазволіла ягонай камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 году Юры быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 году, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матчу супраць калускага «Лякаматыва»[9].
У сярэдзіне сьнежня 2003 году стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА[10]. У складзе ЦСКА Юры прыняў удзел у Кубку Садружнасьці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 году. Гулец дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клюбу «Гомель» і быў заменены на 70 хвіліне матчу, які скончыўся зь лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 году ў матчы на Супэркубак Расеі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся зь лікам 1:3 на карысьць ЦСКА. Супэркубак стаў першым трафэем Жыркова разам з ЦСКА. Пасьля гэтай гульні галоўны трэнэр ЦСКА Артур Жоржэ выказаў меркаваньне, што ў Юрыя вялікая будучыня[11].
Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы ангельскай Прэм’ер-лігі за «Чэлсі» Юры правёў 20 сьнежня 2009 году, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матчу супраць клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 1:1.
Улетку 2011 году цікавасьць да Жыркова выказалі расейскія клюбы — маскоўскія «Дынама»[12] й «Спартак»[13], а таксама «Рубін»[14]. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клюб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантракту[15]. 6 жніўня Юры афіцыйна стаў гульцом махачкалінскага клюбу. Сума трансфэру паўабаронцы склала 15 млн эўра[16].
Пасьля таго, як стала вядома, што «Анжы» будзе скарачаць свой бюджэт Юры вырашыў сысцьці з клюбу й прыярытэтным варыянтам для яго быў пераход у маскоўскую каманду. У выніку Юры далучыўся да складу маскоўскага «Дынама».
Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага 2005 году ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася зь лікам 2:0 на карысьць Італіі.
ЦСКА:
«Чэлсі»:
«Зэніт»:
Расея