Юта Нагатома | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 верасьня 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Токіё | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 2010—2011 2011—2018 2018—2020 2020—2021 2021— |
Токіё Чэзэна Інтэрнацыянале Галатасарай Алімпік Марсэль Токіё |
72 (5) 16 (0) 170 (9) 47 (2) 25 (0) 69 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Японія | 142 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Юта Нагатома (па-японску: 長友 佑都; нарадзіўся 12 верасьня 1986 году, Сайдзё, Японія) — японскі футбаліст, абаронца клюбу «Токіё» і гулец нацыянальнай зборнай Японіі. Разам са сборнай дамогся перамогі ў Кубку Азіі 2011 году.
Сваю прафэсійную кар’еру Нагатома пачаў у клюбе «Токіё», за які выступаў на працягу 3,5 сэзону. За «Токіё» Нагатомо гуляў да чэрвеня 2010 году, згуляўшы за яго ў 72 матчах Джэй-лігі.
У ліпені 2010 году Нагатома на правах арэнды на адзін сэзон перайшоў у «Чэзэну». 28 студзеня 2011 году «Чэзэна» цалкам выкупіла ягоны кантракт за 1,7 мільёну эўра[4].
31 студзеня 2011 году Нагатома на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр»[5]. 6 лютага дэбютаваў за «Інтэр» у матчы 24 туру супраць «Ромы», замяніўшы на 75-й хвіліне Вэсьлі Снэйдэра. 6 сакавіка ў матчы 28 тура супраць «Джэноа» забіў свой першы гол у Сэрыі А, выйшаўшы на замену за 13 хвілінаў да канца матчу.
У нацыянальнай зборнай Японіі Юта Нагатома дэбютаваў 24 траўня 2008 году ў матчы супраць зборнай Кот д’Івуару, да гэтага моманту ён правёў у ейным складзе 30 матчаў, у якіх забіў 3 галы. Нагатома прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году.
Токіё:
«Інтэрнацыянале»:
«Галатасарай»:
Японія