Ян Лаштуўка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 ліпеня 1982[1][2] (42 гады) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2004 2004—2009 2006—2007 2007—2008 2008—2009 2009—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2023 |
Банік Шахтар → Фулгэм (арэнда) → Бохум (арэнда) → Ўэст Гэм Юнайтэд (арэнда) Дняпро Карвіна Славія Прага Банік |
79 (0) 20 (0) 8 (0) 25 (0) 0 (0) 103 (0) 29 (0) 15 (0) 152 (0) |
Зборныя | ||
2011—2013 | Чэхія | 3 (0) |
Ян Ла́штуўка (па-чэску: Jan Laštůvka; 7 ліпеня 1982, Гавіржаў, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, брамнік. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Выступаў за чэскія клюбы «Карвіна» й «Банік», зь якім атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Чэхіі 2003—2004 гадоў. Наступным крокам ягонай кар’еры стала трапленьне ў склад украінскага топ-клюбу «Шахтар». У новай камандзе Ян згудяў некалькі матчаў у Лігі чэмпіёнаў і Кубку УЭФА. 31 жніўня 2006 году на правахарэнда Ян перайшоў у склад ангельскага клюбу «Фулгэм», незадоўга да закрыцьця трансфэрнага вакна. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 2 сьнежня 2006 году ў матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», якая скончылася перамогай зь лікам 2:0.
Наступны сэзон ян зноўку правёў у арэндзе, на гэты раз у нямецкім «Бохуме», які спрабаваў замяніць пакінулага клюб Яраслава Дробнага[3]. 3 жніўня 2008 году Лаштуўка перабраўся ў ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» на гадавую арэнду[4]. Дэбют чэскага брамніка адбыўся 23 верасьня ў розыгрышу на Кубак ангельскай лігі, дзе «Ўэст Гэм Юнайтэд» сустракаўся супраць «Ўотфарда»[5].
4 жніўня 2009 году Лаштуўка падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім клюбам «Дняпро» з Днепрапятроўску за 3 млн эўра[6].
Лаштуўка быў упершыню прызваны ў каманду зборнай Чэхіі ў траўні 2010 году[7]. Дэбютаваў на матчы на стадыёне «Гэмпдэн Парк» супраць зборнай Шатляндыі ў рамках адборачнага матчу да чэмпіянату Эўропы 2012 году 3 верасьня 2011 году[8].
«Банік»:
«Шахтар»: