Ян Пётар Сапега

Ян Пётар Сапега
лац. Jan Piotar Sapieha
Ян Пётар Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 г.
Ян Пётар Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 г.

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся сьнежань 1569 або 1569[1][2]
Памёр 15 кастрычніка 1611(1611-10-15)[3][2]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Сапега
Ганна з Хадкевічаў
Жонка Соф’яй Вэйгэр
Дзеці Андрэй Станіслаў, Ян, Сузанна Соф'я, Флярыян, Павал Ян
Дзейнасьць вайсковец, ваенны камандзір, палітык, дыплямат

Ян Пётар Сапега (1569, Быхаў або Магілёў — 15 кастрычніка 1611, Масква) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік інтэрвэнцыі Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву.

Валодаў Вяйсеямі ў Гарадзенскім павеце, быў старостам усьвяцкім (з 1600).

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла, кашталяна кіеўскага, і Ганны з Хадкевічаў. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім унівэрсытэце.

Я. П. Сапега. В. Гандзіюс, XVII ст.

Браў удзел у баях з крымскімі татарамі. У вайну з Швэцыяй (1600—1629) камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7 студзеня 1601 браў удзел у пераможнай бітве пад Вэндэнам, 29 чэрвеня 1601 году пад Кокенгаўзэнам, 5 сакавіка 1603 году пад Раквэрэ, 13 красавіка 1603 году ва ўзяцьці Дэрпта. У Кірхгольмскай бітве (1605 год) камандаваў правым крылом.

У часе рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6 ліпеня 1607 году гусарскую і казацкую харугвы.

У жніўні 1607 году на згоду канцлера Льва Сапегі прапанаваў Дзьмітрыю Самазванцу II сваю дапамогу ў авалоданьні маскоўскім стальцам. У ліпені 1608 году з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25 жніўня 1608 годзе заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак зь яе бацькам і прывёз іх у Тушына да Дзьмітрыя Самазванца II. 2 кастрычніка 1608 году разьбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым 1610 году заняў Дзьмітраў. 1 сакавіка 1610 году пацярпеў паразу ад М. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 году далучыўся да Дзьмітрыя Самазванца II у Калузе. 25 чэрвеня 1610 году абвяшчаўся ўласнымі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 годзе рушыў на Маскву.

Я. П. Сапега. Паводле В. Гандзіюса

27 ліпеня 1610 году, калі з стальца скінулі маскоўскага гаспадара Васіля Шуйскага і ўсталявалася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перамовы пра перадачу ўлады Дзьмітрыю Самазванцу II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясьціць царом свайго гетмана)[4]. У ліпені 1611 году заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15 жніўня 1611 году штурмам узяў Белы Горад у Маскве.

У шлюбе з Соф’яй Вэйгэр меў сыноў Андрэя Станіслава, Яна, Флярыяна і Паўла Яна, а таксама дачку Сузанну Соф’ю[5].

Аўтар дыярыюша: «Dzieje Marsa krwawego i sprawy odważne, rycerskie przez Wielmożnego Pana Jego Mości Pana Jana Piotra Sapiehę starostę uświadzkiego w monarchii moskiewskiej od roku 1608 do roku 1612 sławnie odprawowane».

Памёр ад хваробы ў Крамлі. Спачыў у Лепунах (Гарадзенскі павет)[6].

  1. ^ Sapieha, Jan Piotr // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 53. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Jan Piotr Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  4. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  5. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 39.
  6. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.