Ян Сабескі лац. Jan Sabieski | |
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх | |
---|---|
![]() | |
Ян Сабескі. Мастак Ян Трыцыюс, XVII ст. | |
Кароль польскі | |
21 траўня 1674 — 17 чэрвеня 1696 | |
Каранацыя | 2 лютага 1676 |
Папярэднік | Міхал Карыбут Вішнявецкі |
Наступнік | Аўгуст Моцны |
Вялікі князь літоўскі | |
21 траўня 1674 — 17 чэрвеня 1696 | |
Каранацыя | 2 лютага 1676 |
Папярэднік | Міхал Карыбут Вішнявецкі |
Наступнік | Аўгуст Моцны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 17 жніўня 1629, Алеска Рускага ваяводзтва |
Памёр | 17 чэрвеня 1696 (66 гадоў), Вілянаў пад Варшавай |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Якуб Людвік Сабескі[d], Марыя Тэрэза Сабеская[d], Тэрэза Кунегунда Сабеская[d], Аляксандар Бэнэдыкт Сабескі[d], Канстантын Уладыслаў Сабескі[d], Тэрэза Тэафіля Сабеская[d], Адэляіда Людвіка Сабеская[d] і Ян Сабескі[d] |
Дынастыя | Сабескія |
Жонка | Марыя Казімера д’Арк’ен |
Бацька | Якуб Сабескі |
Маці | Соф’я Тэафілія з Даніловічаў |
Узнагароды | |
Подпіс |
|
Ян III Сабе́скі, Ян ІІ (17 жніўня 1629, мястэчка Алеска Рускага ваяводзтва — 17 чэрвеня 1696, Вілянаў пад Варшавай) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674—1696).
Ян Сабескі ўвайшоў у гісторыю як выдатны вайскавод, мэцэнат, апякун навукі і мастацтва, у часы ягонага кіраваньня Рэч Паспалітая зьведала свой апошні ўздым.
Паходзіў з старажытнага шляхецкага роду Сабескіх гербу «Яніна». Ягоны бацька Якуб быў кашталянам кракаўскім, маці — Соф’я Тэафілія з роду Даніловічаў.
Атрымаў адукацыю ў Навадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некаторы час падарожнічаў па краінах Заходняй Эўропы. Ведаў шэраг моваў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і францускую.
У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 годзе падчас казацка-сялянскай вайны і ўступіў у войска. Ваяваў супраць Б. Хмяльніцкага, з 1653 году палкоўнік.
Удзельнічаў у дыпляматычнай місіі ў Асманскую імпэрыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртаньні браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай. Ваяваў на баку Швэцыі, затым супраць яе на баку Яна Казімера.
Некалькі разоў абіраўся паслом на соймы. У 1665—1666 гадох маршалак вялікі каронны, у 1666—1668 гадох — гетман польны каронны. Вызначыўся ў бітве пад Падгайцамі (6 кастрычніка 1667 году), дзе з 3-тысячным войскам разьбіў 30-тысячнае казацка-татарскае войска гетмана Правабярэжнай Украіны П. Дарашэнкі. З 1668 году гетман вялікі каронны. У 1673 годзе атрымаў перамогу ў бітве пад Хоцінам.
19 траўня 1674 году абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць ягонай кандыдатуры выстулала кіроўная прааўстрыйская групоўка вялікалітоўскіх магнатаў на чале з Пацамі. Аднак Радзівілы і Сапегі, што былі ў апазыцыі да Пацаў, падтрымалі новага караля і вялікага князя.
Вылучаў на найвышэйшыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім прадстаўнікоў роду Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (ягоная сястра Кацярына была замужам за Міхалам Казімерам Радзівілам «Рыбанькам»). Пазьней доўгі час змагаўся з апазыцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. Сам належаў да прафранцускай групоўкі палітычнай эліты.
У канцы жыцьця абвастрыліся дачыненьні паміж Яна Сабескім і Сапегамі. Караля і ягоны плян усталяваньня спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта[6].
У 1674 і 1675 гадох нанёс паразы турэцкім і татарскім войскам ва Ўкраіне. Намагаўся скласьці трывалы мір з Турэччынай і палепшыць адносіны з Расеяй, скласьці хаўрус з Францыяй і Швэцыяй супраць Брандэнбурска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Караляўцом.
У 1683 годзе падпісаў трактат аб сяброўстве з Аўстрыяй, і калі ў 1683 годзе турэцкая армія ўзяла ў аблогу Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падыйшоў да места і ўзначаліў агульнае войска імпэратара і нямецкіх князёў (разам 70 тыс. чал.). Генэральная Венская бітва (12 верасьня 1683 году) скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699 году, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза перастала існаваць[7]. Каралеўства Польскае вярнула сабе Падольле і фартэцыю Камянец.
У 1684 годзе ўтварыўся антытурэцкі зьвяз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Рымскі папа і Вэнэцыя. Каб далучыць да яго Расею, у Маскву накіравалася дыпляматычная місія на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое склала «Вечны мір» (1686 год).
|