Ячмень

Ячмень
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаАднадольныя
АтрадМетлюжковакветныя
СямействаМетлюжковыя
ПадсямействаPooideae
ТрыбаTriticeae
РодЯчмень
Бінамінальная намэнклятура
Hordeum

Ячме́нь (Hordeum) — род расьлінаў сямейства злакі.

Шырока распаўсюджана вырошчваньне ячменю звычайнага (Hordeum Hordeum vulgare) L., іншыя віды апрацоўвацца зрэдку альбо растуць у дзікім выглядзе. Некаторыя вырошчваюць у якасьці дэкаратыўных расьлінаў, напрыклад, Hordeum jubatum.

Зерне ячменю ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасьці, пры вытворчасьці пярловых і ячменных крупаў. Ячмень адносіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёлаў, бо ўтрымлівае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.

У 2023 годзе азімы ячмень займаў у Беларусі 161 тыс. га, што было ў 2,7 разы больш, чым у 2022 годзе і складала 11 % ральлі. Яго ўраджайнасьць у сярэднім перавышала 50 цэнтнэраў з га[1].

  • Регель Р. Э. Ячмени с гладкими остями // Труды Бюро по прикладной ботанике. 1908. Т. 1. Вып. 1/2. — С. 5—85.
  • Регель Р. Э. Протеин в зерне русского ячменя // Труды Бюро по прикладной ботанике. 1909. Т. 2. № 8/9. — С. 349—568.
  • Орлов А. А. Ячмень // Культурная флора СССР. 1936. Т. 2. — С. 97—332.
  • Невский С. А. Материалы к познанию дикорастущих ячменей // Труды Ботанического института Академии наук СССР. 1941. Сер. I. Вып. 5. — С. 64—255.
  • Ячмень // Культурная флора СССР. Т. 2. Ч. 2. / Ред. В. Д. Кобылянский, М. В. Лукьянова. — Л.: Агропромиздат. Ленингр. отд-ние, 1990