(486958) 2014 MU69 — транснэптунавы астэроід з поясу Койпэра, абраны ў якасьці мэты для вывучэньня ў межах пашыранай місіі касьмічнага апарату «Новыя далягляды» пасьля пралёту каля Плютону ў 2015 годзе. Апарат дасягнуў астэроіду 1 студзеня 2019 году, праляцеўшы на адлегласьці прыкладна за 3500 км ад яго[1]. На той момант гэта самы далёкі ад Сонца аб’ект, якога дасягнуў зямны зонд — на адлегласьці 6,5 млрд км[2].
(486958) 2014 MU69 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |