.su

.su
Уведзены 1990
Тып дамэну нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статус дзейны
Прызначэньне для арганізацыяў, якія працуюць на постсавецкай прасторы
Выкарыстаньне
Вэб-старонка fid.su
nic.ru/en/

.su — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Савецкага Саюзу.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамэн выкарыстоўваецца дагэтуль, хоць Савецкі Саюз ужо спыніў сваё існаваньне.

19 верасьня 1990 году Асацыяцыя карыстальнікаў UNIX (SUUG — Soviet UNIX User’s Group), арганізацыя створаная ў нетрах Інстытуту атамнай энэргіі імя І. У. Курчатава, зарэгістравала дамэн верхняга ўзроўню SU для ўжываньня на тэрыторыі СССР. Яна ж выконвала функцыі адміністраваньня дамэну.

У 1993 годзе адміністраваньне дамэну было перададзенае Расейскаму НДІ разьвіцьця грамадзкіх сетак (РОСРІІРОС).

У 1994 годзе рэгістрацыя ў зоне .su была спыненая ў сувязі з узьнікненьнем дамэну .ru.

У 2000 годзе функцыя адміністратара была ўскладзеная на Фонд разьвіцьця інтэрнэту.

15 сьнежня 2002 году рэгістрацыя дамэнаў у зоне .su была адноўленая.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]