367943 Дуэндэ | |
Дыяграма праходжаньня астэроідам 2012 DA14 Зямлі 15 лютага 2013 | |
Адкрыцьцё[1] | |
---|---|
Адкрывальнік | Абсэрваторыя Ля-Сагра 0,45-м рэфлектар |
Месца | La Sagra Observatory[d] |
Дата | 23 лютага 2012 |
Абазначэньні | |
Абазначэньне ЦМП | 2012 DA14 |
Названа ў гонар | Duende[d] |
Катэгорыя малой плянэты | Да 2013: Апалёнаўскі калязямны аб’ект[2] Пасьля 15 лютага 2013: Атон[2] |
Парамэтры арбіты[3] | |
Эпоха 13 студзеня 2016 (няпэўнасьць=0)[3] | |
Апацэнтар | 0,99175 а.а. |
Пэрыцэнтар | 0,82892 а.а. |
Вялікая паўвось | 0,91034 а.а. |
Эксцэнтрысытэт | 0,089433 |
Сыдэрычны пэрыяд | 317,2 дні |
Сярэдняя анамалія | 285,87° |
Нахіленьне | 11,609° |
Даўгата ўзыходнага кута | 146,97° |
Аргумэнт пэрыцэнтра | 195,6° |
Ёсьць спадарожнікам | Сонца |
Фізычныя характарыстыкі | |
Памеры | ~45 м[4] 20×40 м[5][6] |
Пэрыяд вярчэньня | 9 г[5][7][8] |
Альбэда | 0,44 ± 0,20[7] |
Спэктральны тып | L[5][7] |
Бачная зорная велічыня | 7,2 (2013)[9] |
Абсалютная зорная велічыня (H) | 24,0[3] 25,29 HV; 24,5 HR[7] |
367943 Дуэндэ, ранейшая назва 2012 DA14 — калязямны астэроід Атонскай групы, адкрыты 23 лютага 2012 абсэрваторыяй Ля-Сагра ў Гранадзе (Гішпанія)[1]. Пры паўторным праходзе 15 лютага 2013 року ён прайшоў за 27 700 км ад Зямлі, што зьяўляецца найбліжэйшым занатаваным праходжаньнем падобнага нябеснага цела ад нашай плянэты (на адлегласьці 4,3 зямных радыюсы)[2].
Дуэндэ быў адкрыты абсэрваторыяй Ля-Сагра ў Гранадзе (Гішпанія) 23 лютага 2012[1], празь сем дзён пасьля таго, як ён прайшоў за 0,0174 АА (2 600 000 км) ад Зямлі[3]. Назву атрымаў паводле міталягічнай істоты з пірэнэйскага фальклёру[10].
15 лютага 2013 астэроід ізноў праляцеў ля Зямлі на адлегласьці 0,0002276 а. а. (34 050 км) ад ейнага цэнтру[3], альбо 27 743 км ад паверхні плянэты[2] — бліжэй, чым спадарожнікі геасынхроннай арбіты[2]. Гэта першы выпадак настолькі блізкага падыходу астэроіду да Зямлі[2].
Наступнае збліжэньне Дуэртэ зь Зямлёй чакаецца 15 лютага 2046 року, калі ён праляціць за 0,0148 а. а. (2 210 000 км)[3]. Найбліжэйшае збліжэньне чакаецца 16 лютага 2123 року, калі Дуэндэ падляціць сама болей на адлегласьць 0,0002 а. а. (30 000 км) да цэнтру Зямлі[3].
367943 Дуэндэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў