5 Армія | |
5. Armee | |
![]() Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 2 жніўня 1914 — 1919 |
---|---|
Краіна |
![]() |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып |
![]() |
Функцыя | Палявая армія |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры |
генэрал-лейтэнант Кронпрынц Вільгельм, Генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц |
5-я а́рмія (па-нямецку: 5. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 5) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню Імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе VII армейскай інспэкцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.
Пачала свой наступ на Бэльгію, рухаючыся да францускай граніцы. 21 жніўня падразьдзяленьні 5-й арміі ўдзельнічалі ў баях каля Шарлеруа. Удзельнічала ў пагранічнай бітве, дзе ў Ардэнскай апэрацыі разьбіла 3-ю францускую армію.
Пасьля пагранічнай бітвы часткі арміі былі перакінутыя пад Вэрдэн. 5-я армія прымала актыўны ўдзел у цяжкіх баях за Вэрдэн у 1916 годзе. Пад час той бітвы панесла вельмі адчувальныя страты.
У 1918 годзе армія ўдзельнічала ў баях на Сэн-Міёльскім выступе і ў Мёз-Аргонскай апэрацыі. Напрыканцы вайны ўваходзіла ў склад групы арміяў Гальвіца.