6Б47 — адзіны вайскавы бранявы шалом Узброеных сілаў Расейскае Фэдэрацыі.
Уваходзіць да складу рыштунку «Ратнік» вытворчасьці прадпрыемства ЦНДІдакмаш[1]. Распрацоўваецца цэнтрам «Армакам» з 2011 року[2]. Шалом выраблены з тканкавых матэрыялаў на ґрунце мікрафілямэнтных арамідных ніткаў. Забясьпечвае змогу выкарыстаньня штатных сродкаў сувязі, мацаваньне прыборнага абсталяваньня і спалучаецца з сродкамі абароны орґанаў слыху, зроку, дыханьня.
Экспэртамі цэнтру выпрабаваньняў DuPont у 2015 годзе прызнаны найлепшым лёгкім шаломам у сьвеце[3].
Шалом 6Б47 забясьпечвае ахову ад:
Час бесьперапыннага нашэньня вырабу — ня менш за 24 гадзіны пры выкананьні тыповых заданьняў, характэрных для баявога становішча. Шалом захоўвае свае ахоўныя ўласьцівасьці пры тэмпэратуры ад −50 до +50 °C і ўзьдзеяньні атмасфэрных ападкаў. Ґарантыйны тэрмін захоўваньня — ня менш за 8 рокаў, зь іх ґарантыйны тэрмін эксплюатацыі — ня менш за 5 рокаў. Падтулейная прылада — дзігавая[4]. Вага шалома — 1000 ґрамаў.