9×19 мм Parabellum

9×19 мм Parabellum

9×19 мм Парабэлум
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: Гэорг Люгэр
Час стварэньня: 1902 год
Вытворца: Сьцяг Расеі ТПЗ

Сьцяг Расеі БПЗ
Сьцяг Расеі КПЗ

Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм: 29,69
Сапраўдны калібр кулі, мм: 9,02
Маса кулі, г: 5,8-10,2
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: 9,65
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: 9,93
Дыямэтар флянца набойніцы, мм: 9,96

9×19 мм Парабэлум (Люгер-Парабэлум, Пара, Люгер, 9-мм Пара, P.08) — пісталетны ўнітарны патрон, распрацаваны ў 1902 годзе нямецкім збройнікам Гэоргам Люгэрам пад аднайменны пісталет «Люгер-Парабэлум».

Назва была ўтвораная ад лацінскай прыказкі «Жадаеш міру — рыхтуйся да вайны» (па-лацінску: Si vis pacem, para bellum). У 1904 годзе яго прынялі на ўзбраеньне нямецкага флёту, у 1908 годзе — на ўзбраеньне нямецкага войска. Насамрэч, гэты патрон уяўляе сабой гільзу ад патрона калібру 7,65 мм, злучаную з куляй патрона 9 мм. Першапачаткова куля мела канічную форму з плоскай галаўной часткай (у выглядзе ўсечанага конусу).

Схематычная выява
Патроны:
7,65 мм «Браўнінг» (злева),
7,62×25 мм ТТ (па цэнтры),
9×19 мм Парабеллум (справа)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9×19 мм Parabellumсховішча мультымэдыйных матэрыялаў