Ace of Base

Ace of Base

Ace of Base ў 2007 годзе: Юнас Бэрггрэн, Ені Бэрггрэн і Ульф Экбэрг
Гады 1987 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Гётэборг, Швэцыя
Мова ангельская
Жанр поп, поп-рок, дэнс, эўрадэнс, эўрапоп
Выдавец EMI
Зьвязаныя праекты Tech Noir
Удзельнікі Юнас Бэрггрэн
Ульф Экбэрг
Былыя ўдзельнікі Ені Бэрггрэн
Малін Бэрггрэн
Кляра Гагман
Юлія Вільямсан
aceofbase.com (анг.)

Ace of Base (вымаўляецца «Эйс оф бэйс») — швэдзкі поп-гурт з гораду Гётэборгу, набыўшы сусьветную вядомасьць у 1990-я гады.

У 1987 годзе сёстры Малін «Лін» Бэрггрэн і Ені Бэрггрэн, разам з братам Юнасам «Джокерам» Бэрггрэнам і знаёмым Ульфам «Будай» Экбэргам заснавалі гурт Tech Noir. Аднак вядомасьць яны набылі толькі ў 1993 годзе, ужо пад назвай Ace of Base, пасьля выхаду іх альбому Happy Nation, які зьяўляецца самым прадаваным дэбютным альбомам у гісторыі (23 мільёны асобнікаў) і таму занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. З 1993 па 2002 гады выйшла чатыры студыйных альбомы гурта, якія разам былі прададзеныя колькасьцю каля 60 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце, што ставіць Ace of Base на трэцяе па значнасьці месца сярод швэдзкіх гуртоў усіх часоў (пасьля ABBA і Roxette).

У 2007 годзе гурт пакінула Малін Бэрггрэн, а ў 2009 — і Ені. У 2010 годзе Юнас і Ульф стварылі новы музычны праект, які атрымаў назву Ace.of.Base (з кропкамі ў назьве, каб ня мець юрыдычных праблемаў). Восеньню 2010 году выйшаў іх першы альбом «The Golden Ratio».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ace of Baseсховішча мультымэдыйных матэрыялаў