Arduino | |
![]() | |
![]() Arduino Uno SMD R3 | |
Тып | аднаплятны мікракантролер |
---|---|
Распрацоўнік | Arduino |
Апэрацыйная сыстэма | няма |
Цэнтральны працэсар | Atmel AVR (8 біт) ARM Cortex-M0+ (32 біты) ARM Cortex-M3 (32 біты) Intel Quark (x86) (32 біты) |
Аб’ём памяці | SRAM |
Носьбіт | Flash, EEPROM |
Вэб-старонка | |
Arduino у Вікісховішчы |
Arduino (па-беларуску: Ардуі́на) — кампанія і праект па стварэньні адкрытага апаратнага і праграмнага забесьпячэньня — аднаплятных мікракантролераў і сыстэмаў дзеля разбудовы лічбавых службаў і інтэрактыўных аб’ектаў, якія могуць успрымаць і кіраваць аб’ектамі ў фізычным сьвеце. Тавары праекту распаўсюджваюцца адкрыта пад ліцэнзіямі GNU Lesser General Public License (LGPL) або GNU General Public License (GPL)[1], што дазваляе ствараць сумяшчальныя платы і праграмы кожнаму ахвочаму.
Платы Arduino паступаюць у продаж як у перадсабраным выглядзе, так і ў наборах «зрабі сам». На іх могуць выкарыстоўвацца розныя мікрапрацэсары і кантролеры. Кожная плата абсталяваная як аналягавымі, так і лічбавымі раздымамі ўводу-вываду, дзякуючы якім можа быць злучаная з плятамі пашырэньня ці іншымі схемамі. Паралельныя інтэрфэйсы злучэньняў, напрыклад, Universal Serial Bus (USB), дазваляюць загружаць праграмы з пэрсанальнага кампутара. Мікракантролеры Arduino могуць быць запраграмаваныя на мове, набліжанай паводле сынтаксу да C ці C++. Дзеля кампіляцыі праект Arduino прадастаўляе інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі на базе мовы праграмаваньня Processing.
Праект зьявіўся ў 2003 року як праграма па праектаваньні ўзаемадзеяньня для студэнтаў у італьянскай Іўрэі[2], накіраваная на прадастаўленьне навакам і адмыслоўцам таннага і простага спосабу стварэньня прыладаў, якія ўзаемадзейнічаюць з асяродзьдзем праз сэнсары і выканаўчыя мэханізмы. Сярод прыкладаў прыладаў, створаных для пачынаючых аматараў, ёсьць робаты, тэрмастаты і датчыкі руху.
Назва «Arduino» паходзіць ад бару ў Іўрэі, дзе зьбіраліся заснавальнікі праекту. Бар названы ў гонар Ардуіна Іўрэйскага, маркграфа Іўрэі і караля Італіі ў 1002—1014 роках.
Arduino — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў