Biblia Hebraica Stuttgartensia (па-беларуску: Біблія Гэбраіка Штутгартэнзія — Штутгарцкая габрэйская Біблія), скарочана bhs, часам BH4 — крытычная рэдакцыя масарэцкага тэксту Юдэйскай Бібліі паводле Ленінградзкага кодэксу, дапоўненая масарэцкімі і тэкстуальна-крытычнымі заўвагамі. Чацьвертая рэдакцыя сэрыі Biblia Hebraica(d), запачаткаванай Рудольфам Кітэлем(d). Выдадзеная Deutsche Bibelgesellschaft (нямецкім Біблійным таварыствам) у Штутгарце.
bhs — выпраўленае Нямецкім Біблійным таварыствам трэцяе выданьне Biblia Hebraica, адрэдагаванае Паўлем Калем(de). Першая друкаваная Біблія, заснаваная на Ленінградзкім кодэксе. Цалкам перагледжаная крытычная частка. Выдавалася 15-ю часткамі ў 1968—1976 роках; у 1977 выйшла поўнае аднатомнае выданьне, якое пасьля перавыдавалася ў 1983, 1987, 1990. Чацьвертае выданьне bhs было перагледжанае і пераразьмеркаванае ў 1997.
Асноўныя адрозьненьні bhk і bhs:
У 2014 року Deutsche Bibelgesellschaft выдала чытацкую вэрсію Biblia Hebraica Stuttgartensia, якая месьціць той самы тэкст, але без масораў на палёх, а заўвагі замест дадатку ў канцы кнігі перанесеныя ў зноскі ўнізе старонак.
Тэкст bhs — «дакладная» (глядзіце ніжэй) копія масарэцкага тэксту, які захаваўся ў Ленінградзкім кодэксе. Рэдактары ўстрымаліся нават ад выпраўленьня відавочных памылак перапісчыкаў (яны пералічаныя ў даведкавай сэкцыі). Таксама не дадаваліся дыякрытыкі, якія адсутнічаюць у Ленінградзкім кодэксе.
Аднак, у адрозьненьне ад крыніцы, Хронікі былі перанесеныя ў канец bhs, як гэта сустракаецца ва ўсіх юдэйскіх Бібліях, у той час у кодэксе пасьля гэтай кнігі ідуць яшчэ Псальмы.
bhs традыцыйна падзяляецца на тры разьдзелы: Тору (תורה «інструкцыя»), Нэвіім (נבאים «прарокі») і Кетувім (כתבים «пісаньні»).
На палях разьмешчаныя масарэцкія нататкі. Яны ўзятыя з кодэксу, аднак былі значна выпраўленыя дзеля дакладнейшага дапасаваньня і лепшага разуменьня. Больш за тое, дзеля тлумачэньня гэтых нататак створаныя асобныя кнігі. Некаторыя з нататак, пазначаныя sub loco (бел. у гэтым месцы), азначаюць, што тут паўстала праблема з разуменьнем, часта гэтыя нататкі нават супярэчаць тэксту.
Зноскі пазначаюць магчымыя выпраўленьні ў юдэйскім тэксьце. Многія заснаваныя на Самарытанскім Пяцікніжжы, Скрутках Мёртвага мора і на раньніх перакладах Бібліі — Сэптуагінце, Вульгаце і Пэшыце. Астатнія — каньяктурныя паляпшэньні(en).
Парадак разьмяшчэньня кнігаў адпавядае Ленінградзкаму кодэксу, у тым ліку ў Кетувіме, дзе ён адрозны ад традыцыйных гэбрайскіх Бібліяў. Так, кніга Ёва стаіць паміж Псальмамі і Выслоўямі, а Пяцёх мэгілёт разьмешчаныя ў парадку: Рут, Найвышэйшая песьня, Эклезіяст, Ераміін плач, Эстэр. Зьмененае разьмяшчэньне толькі Хронікаў.
Выданьні bhs:
Крытыка bhs