Building 429 | |
«Building 429» падчас туру «United We Stand Tour» у 2013 годзе, зьлева направа: Аарон Бранч, Джэйсан Рой, Майкл Андэрсан, Джэсі Гарсія | |
Гады | 1999 — цяпер |
---|---|
Краіна | ЗША |
Месца ўтварэньня | Феетвіл, Паўночная Караліна |
Мова | ангельская |
Жанр | хрысьціянскі рок |
Выдаўцы | |
Удзельнікі |
|
Былыя ўдзельнікі |
|
building429.com |
«Building 429» (з анг. — «Збудаваньне 429») — хрысьціянскі рок-гурт з ЗША, які з 2019 году працуе пад сваім музычным лэйблам «3rd Wave Music»[1].
У 2005 годзе на 36-й цырымоніі «GMA Dove Awards» гурт атрымаў намінацыі ў катэгорыях «Новы артыст году» (перамога), «Сьпеў году» й «Рок / Сучасны запісаны сьпеў году» (абедзьве за Glory Defined).
На ўладаньне музычнаю прэміяю Billboard Music Awards за найлепшы хрысьціянскі сьпеў(en) ў 2013 годзе была вылучана песьня «Where I Belong», у 2014 — We Won’t Be Shaken.
На 56-й цырымоніі «Грэмі» ў 2014 годзе альбом We Won’t Be Shaken быў намінаваны ў катэгорыі «Найлепшы альбом сучаснай хрысьціянскай музыкі».
Назва «Building 429» паходзіць ад біблейскага ўрыўку з пасланьня да эфэсянаў 4:29, які абвяшчае: «Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам»[2].
|