Эўрапейская рада па ядзерных дасьледваньнях | |
франц. Conseil européen pour la recherche nucléaire | |
Усталёўка трубы ў паскаральнік у ЦЭРНе | |
Абрэвіятура | ЭРЯД (па-француску: CERN) |
---|---|
Дата ўтварэньня | 29 верасьня 1954 (70 гадоў таму) |
Тып | Дасьледніцкая |
Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
Месцазнаходжаньне | Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства | 21 дзяржаваў |
старшыня рады | Agnieszka Zalewska |
генэральны дырэктар | Рольф-Дытэр Гоер |
Колькасьць супрацоўнікаў | 14 тысячаў |
Сайт | www.cern.ch |
Эўрапейская рада па ядзерных дасьледваньнях (ЭРЯД; па-француску: Conseil européen pour la recherche nucléaire (CERN)) — эўрапейская арганізацыя па ядзерных дасьледваньнях, найбуйнейшая ў сьвеце лябараторыя фізыкі высокіх энэргіяў. Арганізацыя была заснавана ў 1954 годзе й месьціцца ў паўночна-заходнім прадмесьці Жэнэвы на француска-швайцарскай мяжы, акрамя таго яна налічвае 21 дзяржаваў-чальцоў. Тэрмін CERN таксама выкарыстоўваецца для абазначэньня лябараторыі арганізацыі.
Асноўнай функцыяй CERN зьяўляецца прадастаўленьне паскаральнікаў часьцінак і іншых аб’ектаў інфраструктуры, неабходнай для высокіх энэргетычных дасьледаваньняў фізыкі, якія былі пабудаваны ў выніку міжнароднага супрацоўніцтва. Арганізацыя таксама зьяўляецца месцам нараджэньня World Wide Web.
У 2012 годзе Расея падала заяўку на ўступленьне ў CERN.