Canon EOS 350D Digital (Canon EOS Digital Rebel XT на паўночнаамэрыканскім рынку і Canon EOS Kiss Digital N у Японіі) — люстэркавы лічбавы фотаапарат сэрыі EOS кампаніі Canon. Прызначаны для непрафэсійных фатографаў і аматараў. Гэта палепшаная мадэль Canon EOS 300D. Наступнай мадэльлю стала Canon EOS 400D.
Canon EOS 350D гэта аднааб’ектыўны лічбавы люстэркавы фотаапарат (SLR) са сьветаадчувальнай КМАП-матрыцай (CMOS) з разрозьненьнем 8 млн піксэлаў.
Відашукальнік фотаапарата ўяўляе сабою пенталюстэрка на ўзроўні вока. Поле зроку відашукальніка складае 95 %, павелічэньне — 0,8х.
Для апрацоўкі выкарыстоўваецца працэсар Digic II.
Камэра сумяшчальная з аб’ектывамі EF/EF-S, а таксама з фотаўспышкамі Canon Speedlite EX (якія падтрымліваюць замер экспазыцыі E-TTL II).
Апошняй вэрсіяй праграмнага забесьпячэньня (па-ангельску: firmware) зьяўляецца вэрсія 1.0.3[1] ад 27 кастрычніка 2005 году.
Апарат Canon 350D першы аматарскі лічбавы апарат з дапамогаю якога ўпершыню назіралася камэта. 15 сакавіка 2007 году аўстраліец Тэры Лаўджой (па-ангельску: Terry Lovejoy) здолеў сфатаграфаваць камэту C/2007 E2, пазьней названую яго прозьвішчам Lovejoy.
Canon EOS 350D — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |